Знайсці
22.01.2010 / 11:16РусŁacБел

Бацькоўскiя памылкi — дзiцячыя стрэсы

У раннiм дзяцiнстве закладваюцца шмат якiя звычкi.

У раннiм дзяцiнстве закладваюцца шмат якiя звычкi. У тым лiку нерацыянальнае харчаванне i нiзкая фiзiчная актыўнасць.

Важнае значэнне мае i ў цэлым агульны мiкраклiмат сям’i. Вядома, што ў неўладкаваных сем’ях часцей сустракаюцца дзецi з павышаным артэрыяльным цiскам. Стрэс у дзяцей можа паходзiць i ад дэфiцыту эмацыянальных кантактаў, ад знiжэння ўвагi бацькоў да душэўнага свету дзiцяцi.

Стрэс нараджае i сiтуацыя супярэчлiвых патрабаванняў, калi мацi можа дараваць любы праступак, а бацька карае за малы промах.

Бывае i так, што сама па сабе сямейная сiтуацыя не з’яўляецца стрэсагеннай, але ў працэсе выхавання бацькi фармiруюць у дзiцяцi неадэкватнасць самаацэнкi, што прыводзiць пазней да шэрагу канфлiктаў, а значыць, i хранiчнага стрэсу. Самая распаўсюджаная бацькоўская памылка — безапеляцыйнае патрабаванне высокай паспяховасцi, з‑за чаго дзецi не высыпаюцца i мала гуляюць.

Клопат аб здароўi дзiцяцi пачынаецца з элементарных гiгiенiчных навыкаў. Навучыць дзiця ўмывацца, чысцiць зубы i рабiць зарадку ранiцай у сям’i са спрыяльным псiхалагiчным клiматам нiколi не бывае праблемай. Яшчэ ў дашкольным узросце бацькi павiнны прапанаваць дзiцяцi рацыянальнае харчаванне i арганiзаваць рэжым. Зрабiць гэта трэба жыва, наглядна.

Звязда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера