Знайсці
20.01.2010 / 13:542РусŁacБел

Як завесці аўто ў люты мароз. Парады аўтааматарам

Як завесці аўто ў мароз і што рабіць, калі дзверы вашага аўтамабіля прымерзлі.

Што варта ўлічваць кіроўцам гэтымі незвычайна марознымі днямі? Канечне, не лішне будзе заўважыць, што аўто трэ было рыхтаваць да зімы загадзя — праверыць акумулятар, сістэму запуску рухавіка, заліць сінтэтычную ці паўсінтэтычную аліву, дадаць антыфрыз у вадкасць для сістэмы ахалоджвання.

І ўсё‑ткі, калі сцюжа заспела вас знянацку, найперш варта задумацца, наколькі неабходна вам ехаць уласным транспартам, бо пры марозе звыш 25 градусаў знос аўто вырастае ў дзесяць разоў у параўнанні з летнім сезонам. Мо варта пашкадаваць свой легкавік, ды скарыстацца гарадскім транспартам?

Калі вам усё ж давядзецца ехаць на ўласным аўто,

вас могуць напаткаць наступныя непрыемнасці:

замерз замок і дзверы, аўто не заводзіцца. Ёсць некалькі парадаў. Замерзлы замок можна адчыніць нагрэтым ключом. Для гэтага спатрэбіцца запальнічка ці запалкі. Спрабуючы адчыніць замерзлы замок, пазбягайце рэзкіх рухаў. Калі ёсць, то скарыстайцеся адмысловай вадкасцю для размарожвання.

Замерзлыя дзверы трэба абстукаць кулаком па перыметры. Дзверы не здаюцца — паспрабуйце адчыніць багажнік. Хлопніце ім некалькі разоў, каб у салоне ўтварылася паветраная падушка, якая дапаможа вам адчыніць дзверы. Ізноў жа — адмысловыя вадкасці і гарачая вада з дому.

Рухавік не запускаецца?

Магчыма, варта было ўвечары адключыць акумулятар і забраць яго ў цёплае памяшканне. У горшым выпадку наступныя дзеянні залежаць ад стану акумулятара. «Слабы» акумулятар трэба зарадзіць. Калі ж ён яшчэ хоць куды, трэба яго прагрэць — уключыць запальванне, а затым дальняе святло на 10 секунд, або бліжняе на 45 секунд. Затым святло выключыць і праз паўхвіліны паспрабаваць завесціся. Ідэальны варыянт — наяўнасць у аўто перадпускавога падагравальніка рухавіка, ці так званага «акумулятара цяпла» — адмысловага тэрмаса, у які на ноч заліваецца гарачы антыфрыз.

СП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера