Знайсці
10.01.2010 / 00:072РусŁacБел

Памёр аўтар казкі «Вожык у тумане» Сяргей Казлоў

Ён таксама аўтар усіх гісторый пра Чарапаху ды Львянятка, «Трям! Здравствуйте», «Зімовая казка»...

У Маскве на 71-м годзе жыцця памёр пісьменнік-казачнік, у прыватнасці, аўтар казкі «Вожык у тумане» Сяргей Казлоў.

Апроч казкі «Вожык у тумане», паводле якой Юры Нарштейн зняў свой самы знакаміты мультфільм, Сяргей Казлоў напісаў таксама ўсе гісторыі пра Ільвянятка і Чарапаху, якія спявалі ім жа складзеную песню «Я на сонейку ляжу», быў аўтарам сцэнараў для мультфільмаў «Трям! Здравствуйте»,«Зімовая казка»,« Восеньскія караблі», апублікаваў некалькі кніг казак.

Смерць наступіла ў выніку запалення лёгкіх.

Да таго, як стаць прафесійным пісьменнікам, Сяргей Казлоў быў рабочым друкарні, настаўнікам спеваў, качагарам на цягніку, а таксама ездзіў у геалагічныя экспедыцыі, а таксама вадзіў экскурсіі ў пушкінскім музеі-запаведніку Міхайлаўскае.

газета.ру

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера