Знайсці
30.12.2009 / 17:1221РусŁacБел

У ценю Польшчы і Расіі – новая кніга Андрэя Катлярчука

Выйшла новая кніга вядомага гісторыка Андрэя Катлярчука «У ценю Польшчы і Расіі. Вялікае княства Літоўскае і Швецыя ў часе еўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.»
Беларускае выданне доктарскай дысертацыі Андрэя Катлярчука стала трэцім пасля шведскага і нямецкага. Як адзначыў аўтар у прадмове для беларускага чытача – «Спадзяюся, што менавіта ў Беларусі кніга займее найбольшы розгалас». У манаграфіі апісаныя драматычныя спробы ВКЛ заключыць дзяржаўную унію са Швецыяй. А.Катлярчук не спыняецца на ўнутраных справах княства, а падае таксама тагачасны геапалітычны расклад, што робіць працу цікавай і карыснай не толькі для беларускага чытача. У прыватнасці, асобныя часткі манаграфіі прысвечаныя украінска-шведскім і украінска-расійскім дачыненням.

Кніга, якая пабачыла свет пра падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і амбасады Каралеўства Швецыя ў Беларусі, утрымлівае ілюстрацыі і мапы.

АП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031