Знайсці
23.12.2009 / 14:498РусŁacБел

Па-беларуску выйшла сакрэтная кніга польскіх спецслужб аб Беларусі

«Гэта квінтэсэнцыя гісторыі беларускага руху. Тут сабраныя ўсе галоўныя дакументы і факты».

У канцы 20-ых гадоў мінулага стагоддзя ўсім было зразумела, што з беларускім рухам варта лічыцца. І выбудоўваць сваю палітыку з аглядкай на шматлікія беларускія асяродкі. А каб гэта рабіць, трэба было мець добрае ўяўленне аб Беларусі. Гэтага якраз і бракавала. Таму ў 1928 г. у Варшаве выйшла кніга «Кароткі нарыс беларускага пытання», прызначаная для службовага карыстання агентамі польскіх спецслужб.

Так склалася, што гэта кніга з’яўляецца найбольш поўным зборам дакументаў, фактаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху таго перыяду. «Кароткім нарысам беларускага пытання» карысталіся пры напісанні сваіх прац беларускія гісторыкі Польшчы. У бібліятэках Масквы, Беластока і Варшавы захавалася некалькі асобнікаў згаданай кнігі. Па-беларуску яна ўпершыню з’явілася на старонках часопіса «ARCHE». Дагэтуль невядома, хто з’яўляецца аўтарам «Кароткага нарысу беларускага пытання».

Асобнай кнігай «Кароткі нарыс беларускага пытання» выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» з каментарамі і новымі ілюстрацыямі.

Андрэй Вашкевіч, які разам з Алесем Пашкевічам і Андрэем Чарнякевічам рэдагаваў кнігу, адзначае, што «калі нам трапіла ў рукі гэта рэч, мы вырашылі яе надрукаваць. Гэта квінтэсэнцыя гісторыі беларускага руху. Тут сабраныя ўсе галоўныя дакументы і факты».

АП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера