Знайсці
10.12.2009 / 16:202РусŁacБел

Прайшоў круглы стол беларускіх і польскіх гісторыкаў

Ён быў прысвечаны праблемам ІІ Сусветнай вайны.

Мерапрыемства, якое адбылося 10 снежня ў гатэлі «Вікторыя», было арганізаванае Польскім Інстытутам у Мінску і тыднёвікам «Новы Час».
Прадметам абмеркавання стала праблематыка, звязаная з падзеямі верасня 1939-га г., а таксама ІІ Сусветнай вайны.

Удзел у круглым стале прынялі з беларускага боку Любоў Козік, Уладзімір Снапкоўскі, (абодва прадстаўлялі БДУ), а таксама Сігізмунд Барадзін з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту імя Максіма Танка.

Польшчу прадстаўлялі Антоні Мірановіч (Універсітэт у Беластоку), Анджэй Кшыштаф Кунэрт (Варшаўскі універсітэт) і Казімеж Краеўскі з Інстытута нацыянальнай памяці.

У адрозненне ад афіцыйных школьных падручнікаў і публіцыстычных артыкулаў, прафесійныя гісторыкі на дадзеным круглым стале даволі добра паразумеліся. І прыйшлі да высновы, што існуюць гістарычныя факты, якія аднолькава трактуюцца як беларускім, так і польскім бокам. У прыватнасці адзначалася, што 17 верасня нельга адназначна называць вызваленчым паходам Чырвонай Арміі.

Як зазначыў спадар У.Снапкоўскі: «Гэта была змова двух дыктатараў. Беларусы за ўз’яднанне заплацілі – літоўцам была аддадзеная Вільня, а на ўсёй тэрыторыі пачалася актыўная саветызацыя».
У сваю чаргу, Кшыштаф Кунэрт заявіў, што «1939-ы год для Беларусі – вельмі важная падзея. Нацыя аб’ядналася ў адно цэлае з дзвюх частак. А для Польшчы гэта трагедыя. І ў тым нашае адзінае разыходжанне».

Размаўлялі таксама пра армію Андэрса і лёсы яе жаўнераў. Пра нэасавецкасць сучаснай расійскай гістарыяграфіі.

У цэлым круглы стол паказаў, як трапна заўважыў пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі, што таксама прысутнічаў на круглым стале, што «польскія і беларускія гісторыкі маюць шмат чаго сказаць адзін аднаму». І вельмі добра, што хаця б на акадэмічным узроўні непаразуменяў застаецца ўсё менш.

Алесь Пілецкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930