Знайсці
05.12.2009 / 18:4746РусŁacБел

Мінскія будоўлі — 2: Верхні горад. Праваслаўны цэнтр

На месцы зруйнаванага чатыры гады таму дому №27 на вуліцы Гандлёвай вырас новы будынак, а побач — цэлы комплекс пабудоваў.

На месцы зруйнаванага чатыры гады таму дому №27 на вуліцы Гандлёвай вырас новы будынак, а побач — цэлы комплекс пабудоваў.

Той, хто не быў і Мінску апошнія чатыры-пяць гадоў, едучы сёння па вуліцы Багдановіча ў бок Оперы, не пазнае месца, дзе некалі ў падножжы Свята-Духавага сабору стаяў трохпавярховы дамок.

Той старасвецкі будынак паўстаў тут у 2-й палове ХІХ—пач. ХХ ст. У савецкія часы тут быў студэнцкі інтэрнат, у ім некалі жыў Алесь Адамовіч. Напрыканцы 80-х дом хацелі разабраць, але неабыякавыя гараджане адстаялі яго. Улады адступілі, заявіўшы пра адсутнасць грошай. Камяніца была ўнесеная ў дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

У 1996 годзе Фонд культуры перадаў яе ва ўласнасць Экзархату БПЦ. А менш чым праз 10 гадоў пытанне пра знос паўстала ізноў — царква вырашыла збудаваць на гэтым месцы духоўна-адукацыйны цэнтр. Незалежнае грамадства адмоўна паставілася да рашэння знесці дом, аднак намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі заявіў, што яго дэмантуюць з прычыны аварыйнага стану. Пры гэтым чыноўнік запэўніў, што будынак будзе адноўлены ў першапачатковым выглядзе з першапачатковым дэкорам. Пратэсты грамадскасці не мелі поспеху, у снежні 2005 года дом па вуліцы Гандлёвай, 27 разабралі. А заадно знеслі і гаспадарчыя пабудовы ў дварах, што таксама належалі да Спісу. Археалагічныя раскопкі не праводзіліся.

Сёння духоўна-адукацыйны цэнтр БПЦ, які фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту і ўласных сродкаў царквы, набывае свае рысы згодна планаў яго стваральнікаў. А яны, планы, трэба заўважыць, істотна разыходзяцца з запэўніваннямі спадара Чарняўскага.


Будынак на месцы разбуранага дамка досыць аддалена нагадвае свайго папярэдніка: прынамсі, зашклёная прыбудова на фасадзе, звернутым да вуліцы Багдановіча, мала стасуецца з першапачатковым дэкорам. Некуды зніклі ўнікальныя чыгунныя балконы, цэглу для пабудовы выкарысталі сучасную, аднолькавага фасону. Дый сам новы будынак не стаіць цяпер самотна — з боку Катэдры да яго прыляпілася цэркаўка, а пустку, што існавала паміж ранейшым будынкам і домам №7 па вуліцы Кірылы і Мяфодзія, запоўніў новы дом, вонкавае аздабленне якога мала нагадвае пра XVIII ст. Згодна праекта духоўна-адукацыйны цэнтр уключае ў сябе групу памяшканняў: царкву; навучальныя, адміністрацыйныя і жылыя памяшканні, актавую залу, бібліятэку, сталоўку, гараж, а таксама службовыя і тэхнічныя памяшканні. Так бойлерная і электрашчытавая размесцяцца ў цокалі будынку XVIII ст. на вул. Кірылы і Мяфодзія, 7. Дах у гэтым будынку ўжо накрылі металадахоўкай, сцены ўцяплілі тэрмафутрам.

Сямён Печанко, фота аўтара

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930