Знайсці
02.12.2009 / 10:5520РусŁacБел

Мінскія будоўлі — 1: Гандлёвая

Уздоўж Свіслачы выцягнуўся шнурок навабудаў, стылізаваных пад рэтра.

Рэканструкцыя вуліцы Гандлёвай у разгары. Па вузкай вулцы, пад якой нядаўна праклалі сучасную каналізацыю, сноўдаюць МАЗы і трактары. На сёння ўздоўж Свіслачы выцягнуўся шнурок навабудаў, стылізаваных пад рэтра. Шэрыя адна- і двухпавярховікі з мансардамі, крытыя цёмна-брунатавай металадахоўкай, у хуткім часе стануць рэстаранамі, крамамі і бізнэс-цэнтрам з падземнай паркоўкай. На засыпаных пяском і цэментам ходніках ляжаць слупы ліхтарняў.

У адным са збудаваных на месцы старой забудовы будынкаў ужо свецяцца вокны, на бледна-жоўтай сцяне — шыльда. Паводле Міністэрства культуры, гэты навабуд — помнік архітэктуры. А побач дажываюць свой век цудам ацалелыя камяніцы.

* * *

Вуліца Гандлёвая да 1917 году цалкам апраўдвала сваю назву — на ёй жылі менскія гандляры, які тут жа трымалі свае крамы. Да таго яна зназывалася Зыбіцкай. У хуткім часе гэтая назва будзе вернутая вуліцы. Да нашых дзён тут ацалела ўсяго некалькі будынкаў. Распачатая ў 2007 годзе рэканструкцыя, якая адбываецца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Мінска — Верхні горад, не прадугледжвае іх захавання.

Сямён Печанко, фота аўтара

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера