Даслаць навіну
Знайсці
0
Аляксей / адказаць
24.11.2009 / 17:44
Добрае рэзюмэ сустрэчы. Дзякуй. П.С. За "саюзную дзяржаву, пра якую цяпер - або добра, або нічога" - рэспэкт. +5 ;)
0
Апостраф / адказаць
24.11.2009 / 17:44
"Пачні расійскі прэзідэнт выкрыкваць, пагражаць, сыпаць громы і маланкі — усе б зразумелі і нават з аблягчэннем уздыхнулі: дык вось для чаго агарод гарадзіўся!" - як жа мы да гэтага прызвычыліся! На нас крычаць і лаяцца трэба, каб дайшло! Бізуна яшчэ табе, пся крэў, бізуна!!! Ветлівы чалавек (тожа еўрапеец), нездарма, што з Пецербургу, роуна, без гістэрыкі, выклаў сваю кропку зору. А мо і сапраўды, нам, як немцам ў 33 годзе, неўрастэніччны гістерык патрэбны? Немцам 12 год спатрэбілася, каб зразумець, што спраўныя людзі пенай не пырскаюць, а проста робяць сваю справу на карысць краіны і народа. А мы ўжо 15 год ніяк паразумнець ня можам...
0
ZP / адказаць
24.11.2009 / 21:07
"...паколькі пытанні аказаліся (цалкам чакана!) вострымі і дыскамфортнымі, Мядзведзеў найперш быў вымушаны абараняцца, апраўдвацца, скарыстоўваць дыпламатычныя абароты, якія маскавалі рэальныя калізіі." ============================================================= Насуперак, пытаньні будзённыя, адказы цалкам прадказальныя. Мядзведзеў прагназавана агучыў ПУБЛІЧНУЮ пазіцыю па праблемах двухбаковых адносін, сапраўдную ж ніхто даведацца не спрабаваў. Ледзь не ў адзін голас старанна падгульвалі прыхільніку саюзнага будаўніцтва. "...прадстаўнікі дзяржаўнай прэсы ў вастрыні пытанняў не саступалі" ============================================================= Не зусім дакладна. Насамрэч гэта прадстаўнікі незалежнай прэсы ў бяззубасьці пытаньняў не саступілі калегам.
0
Кнехт / адказаць
24.11.2009 / 21:57
БОКАМ ВЫЙДУЦЬ НАМ ХАЎРУСЫ Ну, сабралісь бы на п'янку - па сяброўску, вузкім колам - дзе ўжо там "кідаць маланкі"! Ды застрала ў горле комам: бокам выйдуць, беларусы, вам цыганскія хаўрусы.
0
Кнехт / адказаць
24.11.2009 / 22:38
ПРАВЯЛІ МАСАЖ Яны сабраліся тайком у вузенькім пакоі - паказыталі языком нервы таты Колі. Ды для яго такія "тэмы" - масаж нервовае сістэмы. :)
0
2 ZP / адказаць
24.11.2009 / 23:52
"...Ледзь не ў адзін голас старанна падгульвалі прыхільніку саюзнага будаўніцтва". "...прадстаўнікі незалежнай прэсы ў бяззубасьці пытаньняў не саступілі калегам". Калі ласка, праілюструйце прыкладамі са стэнаграмы: вось гэта бяззуба, а я б спытаў так і так... Толькі без пантоў :)
0
Дзева / адказаць
25.11.2009 / 01:26
А чаму спадар Класкоўскі сам не паехаў на сустрэчу? Мо тады і каментарый быў бы іншы?
0
ZP 2 "2 ZP" / адказаць
25.11.2009 / 01:42
Пішучы "прадстаўнікі незалежнай прэсы ў бяззубасьці пытаньняў не саступілі калегам" я зыходжу: 1. З таго, што "у вастрыні пытанняў дзяржаўныя СМІ не саступалі незалежным". 2. З агульнай прэснасьці пытаньняў беларускіх журналістаў, уздымаемых тэмаў. Вы лічыце галаслоўнай другую пасылку, ці першую таксама? І падпішыцеся, калі ласка, а то раптам гэта Ваша выказваньне :)
0
q / адказаць
25.11.2009 / 10:27
Медвед-off жжот :)
0
PZ 2 ZP / адказаць
25.11.2009 / 12:08
Дык пакажыце клас: якія не прэсныя пытанні вы б задалі Мядзведзеву? І адкуль у вас упэўненасць, што Вам Мядзведзеў сказаў бы ад душы, а не "прагназавана агучыў ПУБЛІЧНУЮ пазіцыю па праблемах двухбаковых адносін"?
0
ZP / адказаць
25.11.2009 / 17:35
Пачытаў стэнаграму :) Найбольш засмучае безумоўнае прыманьне незалежнымі журналістамі правілаў гульні уладаў. Праілюструю абранымі для размовы тэмамі. Першыя пытаньні: Золатава - пра "Таможенный союз". Леўшына - пра "Союзное государство". Скурко - пра "Таможенный союз". Кароль - спрыяньне Расеі дэмакратычным зьменам у Беларусі (??!). Другія пытаньні: Скурко - пра "беларускі эканамічны цуд". Леўшына - праблемы асабістых адносін Пуціна і Лукашэнкі. Кароль - сустрэча Мядзьведзева з Лукашэнкам... Пытаньні не лісьлівыя, але, як па замове, проста правакуюць на інтэграцыйную рыторыку. Карацей, характэрныя тэмы для ўладных СМІ, быццам сапраўды з Лукашэнкам параіліся (не зразумела ўвогуле, на што той скардзіўся - ці не па інэрцыі?). Дзіўна, што журналістамі нат не дапушчана думка пра, мякка кажучы, сумнеўную легітымнасьць Лукашэнкі і ўсіх ягоных дамоваў. Неаднойчы была нагода спытаць і пра сапраўдныя прычыны падтрымкі расейскім рэжымам беларускага. Усёй праўды, натуральна, ніхто не скажа, але саскочыць з недвухсэнсоўна сфармуляванага пытаньня было б ня так проста. Русіфікацыя Беларусі, фальсіфікацыі, рэпрэсіі, імперскія амбіцыі, перапісваньне гісторыі, уціск СМІ, непразрыстасьць міждзяржаўных гешэфтаў - вось нязручныя тэмы! Былі, штопраўда, і цікавыя пытаньні. Зь незалежных журналістаў я адзначыў бы Хадасоўскага і Сярэдзіча. Першы спытаў пра ўплыў расейскай дапамогі на стан рэформаў у Беларусі, але папрасіў проста пракаментаваць, што дазволіла Мядзьведзеву амаль не кранаць мэтаў падтрымкі дыктатуры. Другі ўзьняў праблему дэфіцыту дэмакратыі, але амаль не акцэнтаваў увагу на канкрэтных прыкладах, што зноў жа дазволіла абмінуць большасьць вострых кутоў. Але тое-сёе выўдзіць удалося. Так, Мядзьведзеў ускосна прызнаў аўтарытарны досьвед Лукашэнкі карысным і вартым перайманьня, паспрабаваў патлумачыць адсутнасьць палітычнай канкурэнцыі тым, што яна не цікавая грамадству, выказаў меркаваньне, што матэрыяльны дабрабыт замяняе свабоду слова, а апазіцыя ў Расеі ня мае эфіру таму, што яна нікога не прадстаўляе (забыўшы патлумачыць, праўда, што гэта дасягаецца кантролем спосабаў волевыяўленьня :). Кагосьці нагадвае, праўда?
0
ZP / адказаць
25.11.2009 / 17:46
Калі журналісту самому няпроста прыдумаць арыгінальнае пытаньне, заўсёды ж можна параіцца з чытачамі, правесьці апытаньне. Ці хаця б пачытаць тое, што яны самі прапанавалі (http://nn.by/index.php?c=ar&i=31707).
0
Глядач 2 ZP / адказаць
25.11.2009 / 17:59
"Калі журналісту самому няпроста прыдумаць арыгінальнае пытаньне, заўсёды ж можна параіцца з чытачамі, правесьці апытаньне. Ці хаця б пачытаць тое, што яны самі прапанавалі" - Трэ, мусіць, пагадзіцца, што з журналістамі папяредне правялі падрыхтоўку. Інакш сценар, мабыць, быў бы іншы. А калі такая падрыхтоўка была, то трэба згадзіцца з Прэзідзентам - навошта туды езділі - каб пытанні НЕ ЗАДАЦЬ???
0
Станкевич / адказаць
25.11.2009 / 18:17
якія не прэсныя пытанні вы б задалі Мядзведзеву? ++++++++ Уверенности на искренний ответ у меня нет, но почему было бы не спросить Медведева, например, почему Россия поддерживала, поддерживает и оправдывает беззаконие и нарушения прав человека в Беларуси? Имели место избиение депутатов, массовые аресты, осуждения и глумление над оппозицией, запрещение вещания независимых радиоканалов и запрещения издания и распространения независимых газет. Имели место нарушения Конституции РБ со сороны президента, в том числе и с целью узурпации власти. Имели место недемократичные выборы. Перечень можно продолжать. Весь цивилизованный мир осудил и осуждает это. Весь цивилизованный мир не признал и не признаёт итоги выборов и референдумов проведенных под контролем Лукашенко, и одна только Россия признала и оправдала всё это. Почему? Никто не задал этого вопроса! Это не актуально? Это был бы вопрос не по адресу? Я согласен с ЗП. Встреча получилась никчемная и тупая.
0
Кнехт / адказаць
25.11.2009 / 19:09
2 Станкевич 25, 2009 у 17:17 У хаце хворага не размаўляюць пра нябожчыкаў.
0
Станкевич / адказаць
25.11.2009 / 19:22
У хаце хворага не размаўляюць пра нябожчыкаў. ++++++++++ Это оправдание?
0
Кнехт / адказаць
25.11.2009 / 20:00
2 Станкевич Гэта тлумачэнне. Не люблю распісваць відавочнае, таму выбіраю афарыстычы стыль. Задаваць Вашыя пытанні Мядзьведзеву - гэта ўсёадно, што адчытваць пудзеля, які сядзіць у хаце, за злачынствы, учыненыя ваўком на двары.
0
Станкевич / адказаць
25.11.2009 / 21:46
2Кнехт Задаваць Вашыя пытанні Мядзьведзеву - гэта ўсёадно, што адчытваць пудзеля, які сядзіць у хаце, за злачынствы, учыненыя ваўком на двары. +++++++++++++++++++ Во всех случаях ДА, кроме одного, когда "пудель" - Президент.
0
PZ 2 ZP / адказаць
25.11.2009 / 22:18
Вашы развагі абсалютна непераканаўчыя. Што значыць, напрыклад, "Леўшына пра саюзную дзяржаву"? Цытую па стэнаграме: "Как Вы считаете, не пора ли отказаться от Союзного государства, как от голой декларации, и перейти на обычные партнерские отношения стран-соседей?" Калі гэта, па-вашаму, бяззубае пытанне, то якімі тады мусяць быць зубастыя? Ці вы чакалі, што журналісты пачнуць выгукваць, як на мітынгу, антыімперскія лозунгі? Выказвацца па-хамску, як некаторыя ў каментах на НН? Журналісты -- не трыбуны, не вулічныя гарлапаны, яны мусяць выяўляць бесстароннасць і датрымліваць прафесійную этыку. Там былі прафесіяналы, якія нармальна адпрацавалі і, дарэчы, вельмі аператыўна перадалі інфу, хаця прэс-служба Мядзведзева не паклапацілася пра элементарныя ўмовы. Пачытайце, як пра гэта распавяла Золатава: "После того, как пресс-конференция завершилась, у журналистов было буквально 10 минут на то, чтобы успеть что-то надиктовать в редакцию. Пресс-центр с выходом в интернет пришлось оборудовать самостоятельно в привокзальном "Ростиксе". Поблагодарим и его". http://news.tut.by/politics/art153310y.html Карацей, "каждый мніт себя стратегом, відя бой со стороны".
0
ZP 2 PZ / адказаць
26.11.2009 / 00:47
"Как Вы считаете, не пора ли отказаться от Союзного государства, как от голой декларации, и перейти на обычные партнерские отношения стран-соседей?" Калі гэта, па-вашаму, бяззубае пытанне, то якімі тады мусяць быць зубастыя? Ці вы чакалі, што журналісты пачнуць выгукваць, як на мітынгу, антыімперскія лозунгі? Выказвацца па-хамску, як некаторыя ў каментах на НН? ============================================================= Гэтае пытаньне - тыповы прыклад "дабрамыснай правакацыі", як я і пісаў вышэй. Фармат сустрэчы выключаў любыя пярэчаньні, і Мядзьведзеў лёгка скарыстаў атрыманы шанец для аднабокай прапаганды "нерушымага" саюза. Задаючы пытаньне, трэба ўлічваць магчымыя адказы - гэта ж зусім элементарныя рэчы. Ну як яшчэ мог адказаць дырыжор інтэграцыі на пытаньне аб патрэбе ў ёй?? Тон дыскусіі ня мае дачыненьня да зьместу, а толькі выкрывае выхаваньне удзельнікаў, і ён тут не пры чым. Карэктна сфармуляванымі, але канкрэтна пастаўленымі пытаньнямі можна змусіць інтэрв'ювера гаварыць на нязручныя тэмы, часам выкрываючы сапраўдныя думкі. Ня думаю, што журналісты гэта ведаюць горш за мяне.
0
PZ 2 ZP / адказаць
26.11.2009 / 11:32
"Карэктна сфармуляванымі, але канкрэтна пастаўленымі пытаньнямі можна змусіць інтэрв'ювера гаварыць на нязручныя тэмы, часам выкрываючы сапраўдныя думкі". І як бы вы сфармулявалі тое ж пытанне пра саюзную дзяржаву, каб выкрыць сапрадныя думкі Мядзведзева?
0
Станкевич / адказаць
26.11.2009 / 12:21
Карэктна сфармуляванымі, але канкрэтна пастаўленымі пытаньнямі можна змусіць інтэрв'ювера гаварыць на нязручныя тэмы, часам выкрываючы сапраўдныя думкі. ++++++++++++++++++++ Это заблуждение. Это работает только в случае, когда вопросы задаются человеку не достаточно образованному и подготовленному. В иных случаях получите такой же корректно сформулированный ответ. Вопросы надо задавать нагло и в лоб! Отвечающий должен быть немного ошарашен, выведен из равновесия, у него должны проявиться эмоцыи, всё равно какие. Тогда начинаются отходы от запланированных схем ответа. Это ср-во универсальное, применительно ко всем. В случае с Лукашенко - это вызывает экспромты. Медведев не так примитивен, как Лукашенко, он с полпи...дячки не "загорится", но средство всё то же и для него.
0
ZP / адказаць
26.11.2009 / 17:05
2 PZ "І як бы вы сфармулявалі тое ж пытанне пра саюзную дзяржаву, каб выкрыць сапрадныя думкі Мядзведзева?" ============================================================= Ды я пра тое і кажу, што пытаньнямі на ўлюбёныя тэмы суразмоўцы гэта цяжка зрабіць. Пытаньне пра "саюзную дзяржаву" не маё і я б яго не задаў, але калі ўжо надта карціць, можна было спытаць пра гістарычны досьвед беларуска-расейскай інтэграцыі і яе наступствы. Тыпу, а што кардынальна новага прапануецца гэтым разам, што не дазволіць паўтарыць лёс мінулых "праектаў"? Адкажаце? :) 2 Станкевич "Вопросы надо задавать нагло и в лоб!" "В иных случаях получите такой же корректно сформулированный ответ." ============================================================= Дык я і меў на ўвазе пытаньні ў лоб, толькі назваў іх "канкрэтна пастаўленымі" ;) На тое, каб сфармуляваць карэктны адказ на нязручнае пытаньне, не ўхіляючыся ад яго, звычайна трэба нейкі час. Тым больш чалавеку, што ня вельмі любіць экспромт з журналістамі :)
0
Станкевич / адказаць
26.11.2009 / 17:21
Но, как уже сообщалось, вопросы отсылались тому медведеву заранее. Впринципе такие интервью (встречи) уже только по-этой причине можно назвать тупыми и бессмысленными.
0
ZP 2 Станкевич / адказаць
26.11.2009 / 17:50
Магчымасьць задаць дадатковае пытаньне была. Рэдактар НН спытаў пра прычыны эканамічнага росту ў Беларусі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера