Даслаць навіну
Знайсці
20.11.2009 / 17:34 12

Крэмль выканаў умовы БелаПАН

Інфармацыйная кампанія вырашыла была адмовіцца ад запрашэння да Мядзведзева. Але Крэмль здаўся і перайначыў умовы інтэрв’ю. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Інфармацыйная кампанія вырашыла была адмовіцца ад запрашэння да Мядзведзева. Але Крэмль здаўся і перайначыў умовы інтэрв’ю.

Сюжэт з запрашэннем беларускай прэсы да Мядзведзева стаў абрастаць скандаламі яшчэ задоўга да самога інтэрв’ю.

Спачатку — гарчычнік тутэйшага Мінінфа чатыром СМІ, у тым ліку тром газетам, што запрошаныя да расійскага прэзідэнта. Натуральна, каментатары адразу звязалі гэтыя дзве падзеі.

А 20 лістапада пра намер не пасылаць свайго журналіста на імпрэзу ў Барвіху заявіла інфармацыйная кампанія БелаПАН. З тлумачэннем: прэс-служба Мядзведзева выставіла такія ўмовы, што ўдзел карэспандэнта інфармацыйнага агенцтва ў гэтай гутарцы страціў сэнс.

Тое, што пытанні запатрабавалі даслаць загадзя — яшчэ паўбяды. Апошняй кропляй стала ўмова трымацца афіцыйнай стэнаграмы гутаркі, якую цэнтралізавана разашле прэс-служба Крамля. І раней нічога не публікаваць.

А тую стэнаграму можа праз тры дні дашлюць. Прысутнасць карэспандэнта інфармагенцтва на месцы падзеі зводзіцца да ролі статыста.

Ад сябе дадам, што за пяць гадоў стыль дачыненняў расійскай дзяржавы з прэсай значна дэградаваў.

У 2004 годзе ваш пакорлівы слуга таксама ў якасці прадстаўніка БелаПАН трапіў у групу журналістаў, якіх запрасілі ў Маскву ад імя РІА «Навіны». Гэта ўрадавае агенцтва, і піяраўскі інтарэс расійскіх уладаў тут чытаўся няўзброеным вокам. Але трэба аддаць належнае: нам ніхто не накідаў ніякіх умоў. Адно што людзі ў цывільным сказалі прыбраць фотаапарат, калі я паспрабаваў зрабіць здымкі на закрытай частцы тэрыторыі Крамля: маўляў, інтарэсы бяспекі!

А так па гарачых слядах я бесперашкодна перадаў на стужку навін БелаПАН — часткова праз мабільнік, часткова мэйламі — дзясятка паўтара заметак. Узровень жа сустрэч быў хоць і не прэзідэнцкі, але дастаткова высокі: памочнік Пуціна (і, паводле версіі беларускага начальства, шэры кардынал) Сяргей Прыходзька, сакратар Рады бяспекі Ігар Іваноў…

Высокія суразмоўцы дэмакратычна дазвалялі карыстацца дыктафонамі. Памятаю, толькі ў адным месцы Прыходзька папрасіў: вось гэта не для друку… А так галоўныя яго думкі я надыктаваў праз сотавы рэдактару БелаПАН адразу ж, выйшаўшы з Крамля: што даслоўна, што ў пераказе. Так працуе прэса ва ўсіх цывілізаваных краінах. Палітыкі і чыноўнікі падладжваюцца пад законы медыясферы, а не наадварот.

З тае пары расійская ўлада моцна адкацілася назад у сэнсе галоснасці, заціснула свабоду СМІ у сваёй краіне. Зараз вось замшэлыя правілы хацелі накінуць і беларускім медыям. Фактычна звесці прысутнасць іх журналістаў да масоўкі, антуражу піяр-акцыі.

Зрэшты, дэмарш БелаПАН імгненна займеў плён. Літаральна праз дваццаць хвілін пасля таго, як на сайце інтэрнэт-газеты БелаПАН Naviny.by з’явілася непрыемная для Масквы публікацыя,

у офіс інфармацыйнай кампаніі патэлефанавалі з прэс-службы Мядзведзева. І сказалі, што пагаджаюцца на аператыўную перадачу інфармацыі з Барвіхі. Без усялякіх стэнаграм ды іншых умоў.

Білет у Маскву карэспандэнт БелаПАН здаць яшчэ не паспеў.

Цяпер застаецца чакаць, што ж скажа ў панядзелак Мядзведзеў.

Аляксандр Класкоўскі.

0
Міхаліна / адказаць
22.11.2009 / 13:58
Дзесяць балаў за загаловак! :)
0
Scooter / адказаць
22.11.2009 / 14:03
Аляксандр Класкоўскі напісаў: "А так па гарачых слядах я бесперашкодна перадаў на стужку навін БелаПАН — часткова праз мабільнік, часткова мэйламі — дзясятка паўтара заметак." --вось чаго не чакаў, дык гэта што спадар Класкоўскі з усіх варыянтаў перакладу слова "заметкі" абярэ самы "расейскі", ў той час, як існуе яшчэ некалькі беларускіх - гэта "нататкі", "занатоўкі", "допісы", "зацемкі"...
0
Аляксандр Класкоўскі 2 Scooter / адказаць
23.11.2009 / 15:00
Згодны, вы прапануеце варыянты болей вытанчаныя. Я ж аўтаматам выкарыстаў прафесіяналізм. Так маракі кажуць "кампас", а не "компас" :) У прафесійнай мове журналісты, у тым ліку беларускамоўныя, найчасцей кажуць менавіта "заметка", калі гаворка ідзе пра кароткі інфармацыйны матэрыял. Так некалі вучылі на журфаку, і гэта запала ў падкорку :) Галоўнае ж, тады ўсім зразумела, які жанр маецца на ўвазе. Бо "нататкі" (звычайна у множным ліку) азначаюць хутчэй нейкае эсэ. "Допіс" -- так звычайна ў рэдакцыі называюць ліст чытача. Ну і г.д. Прафесійная мова заўжды мае свае нюансы, іншым разам малазначныя для іншых, але важныя для гэтага кола. Іначай рэдактар рызыкуе атрымаць не тое, што замаўляў :) Хаця ўвогуле я цалкам за пашырэнне ўжытку болей "беларускіх" адпаведнікаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30