Даслаць навіну
Знайсці
17.11.2009 / 16:17 13

Сёння Мінску ёсць што страчваць у Еўропе

Брусель працягнуў тэставы перыяд. Мікрадоза не самых харызматычных апазіцыянераў можа быць упырснутая ў асобныя перыферыйныя саветы. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Рашэнне Рады Еўразвязу аказалася цалкам чаканым. 17 лістапада Брусель, з аднаго боку, прадоўжыў візавыя санкцыі супраць беларускага начальства, з іншага — адразу ж іх прыпыніў на той самы тэрмін, да кастрычніка 2010 года. Прапанавана скласці супольны прамежкавы плян вызначэння прыярытэтаў для рэформаў (чытай: хатняе заданне).

Карацей, новы выпрабавальны тэрмін. У гэты перыяд трапляюць мясцовыя выбары. Так што мікрадоза не самых харызматычных апазіцыянераў можа быць упырснутая ў асобныя перыферыйныя саветы (каторыя ў прынцыпе мала што вырашаюць).

Гэтыя выбары могуць прайсці па адносна мяккім сцэнары, бо Лукашэнка зацікаўлены стварыць болей-меней спрыяльны міжнародны фон перад прэзідэнцкай кампаніяй. А там ужо будзе не да кітайскіх цырымоній.

У дакуменце Рады ЕЗ выказана глыбокае шкадаванне з тае нагоды, што Мінск не прадэманстраваў належнага прагрэсу ў выкананні пяці сакраментальных ўмоў. Беларускі афіцыйны бок зараз, пэўна, таксама выкажа шкадаванне, што Еўразвяз, маўляў, не знайшоў моцы цалкам адмовіцца ад старых падыходаў.

Пасля гэтага найгранага абмену шкадаваннямі (бо ілюзій у ніводнага з бакоў не было і няма) працэс пойдзе далей. Ні Еўропа, ні беларускае начальства не зацікаўлены псаваць трэнд.

На Лукашэнку цісне, у прыватнасці, расійскі чыннік. Не выпадкова ў той самы дзень, 17 лістапада, ён на адмысловай нарадзе выказаў даволі скептычнае стаўленне да перспектыў траістага мытнага звязу. Маўляў, Расія і Казахстан з іх запасамі вуглевадароднай сыравіны будуць выступаць у гэтым хаўрусе кансалідавана, а вось інтарэсы беларускай эканомікі могуць пацярпець. У сваёй фірмавай манеры Лукашэнка павесіў адказнасць на ўрадоўцаў: маўляў, пагодзіцеся на нявыгадныя ўмовы — наракайце на сябе!

Паказальна, што ён завастрыў увагу на нявызначанасці двух пытанняў — ці будзе скасавана мыта на нафту і ці будзе адзінае цэнаўтварэнне на прыродны газ ды іншыя энергарэсурсы.

Вожыку зразумела: менавіта энергетычныя выгады вабяць беларускі бок у новым праекце Крамля. А раптам выгарыць тое, што не пашэнціла атрымаць пад маркай саюзнай дзяржавы — газ па цэнах смаленскага пояса і ўсё такое… Масква ж, мякка кажучы, ісці насустрач не спяшаецца. Ну дык і можа атрымаць халодны душ.

Паводле Лукашэнкі, таксама «нельга забываць, што ў цяперашніх умовах удзел Беларусі ў мытным звязе набывае геапалітычны сэнс, прытым вельмі глыбокі». Сапраўды, адмыслоўцы ўжо зазначалі, што ўваход у гэты альянс пад патранажам Масквы можа адсекчы нашу краіну ад выгад «Усходняга партнёрства», і найперш — ад стварэння зоны свабоднага гандлю з Еўразвязам.

Карацей, «Чапай думаць будзе». І яшчэ вялікае пытанне, ці адбудзецца ў вызначаны тэрмін трыўмфальнае падпісанне папер мытнага звязу. Маскоўскім стратэгам рана паціраць рукі. Ва ўсякім разе, без добрай праплаты, без саступак Лукашэнку праект можа ляснуцца. Гэта раней здавалася: куды ён дзенецца з падводнай лодкі!

У сённяшняй сітуацыі беларускаму начальству ўжо ёсць што страчваць на еўрапейскім кірунку. І гэта ці не галоўны вынік года кволага «пацяплення».

Аляксандр Класкоўскі.

P. S. Прагноз наконт найгранага абмену шкадаваннямі пацвердзіўся. Прадстаўнік беларускага МЗС: «З жалем даводзіцца канстатаваць, што чарговае „падвешванне“ працэсу…» і г.д. Хаця ўвогуле дэманстрацыя крыўды даволі стрыманая. Маўляў, халера з вамі, давайце доўжыць наш прагматычны дыялог!

0
Димыч1 / адказаць
18.11.2009 / 18:02
Василю Прежде чем мне пенять на трюизмы и глупости, попеняйте Класковскому на его трюизмы и глупости типа: щас, Москва, никуда не денешься, вынуждена будешь уступать Лукашенко. :)) Цитата:"Сёння Мінску ёсць што страчваць у Еўропе...Маскоўскім стратэгам рана паціраць рукі. Ва ўсякім разе, без добрай праплаты, без саступак Лукашэнку праект можа ляснуцца. Гэта раней здавалася: куды ён дзенецца з падводнай лодкі!" Ну, не вступит Лукашенко в таможенный союз с Россией и Казахстаном кому хуже будет? Где нефть с Класковским покупать будете? Газ? Из Турции возить в молочных бидонах?:)) Я просто показываю, что такая якобы "аналитика от Класковского" не может априори считаться аналитикой в принципе. Еще раз повторяю: в Европе нефти, газа нет. Белорусская продукция: молоко, тракторы МТЗ, МАЗы, БЕЛАЗы, велосипеды, часы, ткани, ковры, белорусские микросхемы и прочее, прочее также никому в ЕС на сегодня не нужны. Это горькая правда. Но разве она интересует Класковского? Правда кроется в том, что Беларуси есть что терять в Европе, но еще больше есть что терять на российском рынке, в России. Вывод: журналист Класковский манипулирует фактами, аргументами. В общем дурит белорусского брата, как ежик в тумане, пытаясь обдурить лисицу.:))
0
Крывіч / адказаць
21.11.2009 / 21:11
За 15 гадоў акупацыйнай улады вырасла новае пустазельле маладых калабарантаў якім на ўсё маральнае далёка начыхаць ім абы ясьлі бліжэй, таму жадаючыя, падыграць пад час так званых выбараў, знойдуцца. Але ці будзе гэта на карысьць Беларусі, гэта пытаньне другое.
0
Realist to Димыч1 / адказаць
23.11.2009 / 23:01
Ну, не вступит Лукашенко в таможенный союз с Россией и Казахстаном кому хуже будет? Где нефть с Класковским покупать будете? Газ? Там дзе й куплялі да мытнага саюзу. У створаны ў Беларусі нафтавы афшор расейскія манаполіі перыядычна самі лезуць, аж пішчаць. Тут ідзе дзяльба вялікіх грошай. Асабліва, калі кошты на нафту паўзуць угару, як гэта адбываецца цяпер. Што датычыць газу, дык нядаўняя вайна \"Газпрама\" з Украінай, калі ўзімку мерзла паўднёвая Эўропа, паказала, што Расея, як пастаўшчык, вельмі залежная ад краінаў-транзыцёраў, г.зн. і ад Беларусі таксама. Эўропа ўжо шукае й знаходзіць альтэрнатыўныя варыянты энэргазабесьпячэньня (раю азнаёміцца з матэрыяламі Сафійскага энэргасаміту, які адбыўся ў канцы сёлетняга красавіка). У \"Газпрама\" - праблемы са збытам і з эфэктыўнасьцю, што ўзаемна зьвязана. Так што ня ўсе так лінейна проста, як здаецца Димычу1.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30