Знайсці
10.11.2009 / 18:08РусŁacБел

Факсімільна выдадуць пісьмовыя помнікі XII—XIII стст

Выдавецтва Беларускага Экзархату па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта плануе факсімільнае аднаўленне некаторых старажытных пісьмовых помнікаў: «Полацкага Евангелля» (XII ст.), «Супраслеўскіх Ірмалогій», «Лаўрышэўскага Евангелля» (XII—XIII стст.).

Выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускага Экзархату Уладзімір Грозаў падкрэслівае, што дадзены праект з’яўляецца працягам супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі па вяртанні гістарычных, духоўных, культурных каштоўнасцяў.

«Такім чынам гэту скарбніцу, гэтыя каралі вялікіх духоўных помнікаў у факсімільным выглядзе мяркуецца вярнуць на радзіму, даць доступ навуковай грамадскасці, якая цікавіцца, распрацоўвае гэтыя пытанні, шматлікім энтузіястам і людзям, якія любяць і цікавяцца гісторыяй», — адзначыў Уладзімір Грозаў. Дырэктар выдавецтва патнфармаваў, што факсімільныя выданні будуць прадстаўлены і ў электроннай версіі, бо «бясцэнныя скарбы, якія раскіданы па ўсім свеце, належаць нашаму народу, павінны служыць нашаму народу, духоўнаму аднаўленню нацыі».

Факсімільнае выданне «Полацкага Евангелля» плануецца здзейсніць да святкавання 1150‑годдзя Полацка, якое горад адзначыць у 2012 г.

catholic.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930