Знайсці
03.11.2009 / 11:44РусŁacБел

Доктарка Качан: У нас няма эпідэміі грыпу А/Н1N1

У Беларусі няма эпідэміі грыпу А/Н1N1, заявіла 1 лістапада журналістам намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Няма прычын для панікі ў сувязі са свіным грыпам, у нашай краіне эпідэміі гэтага захворвання няма», — падкрэсліла Валянціна Качан.

У той жа час яна паведаміла, што колькасць выпадкаў захворвання на грып А/Н1N1 у Беларусі павялічылася. Калі ў мінулую пятніцу было лабараторна пацверджана 39 такіх выпадкаў, то на 1 лістапада гэта колькасць складае 59. «Размова ідзе аб такіх выпадках, у якіх гэты вірус суправаджаецца іншай інфекцыяй, — адзначыла намеснік міністра. — Лятальных выпадкаў ад пандэмічнага свінога грыпу ў Беларусі не зарэгістравана».

Валянціна Качан асабліва падкрэсліла, што ўсе меры па прадухіленню распаўсюджвання ў Беларусі грыпу А/Н1N1 распрацоўваліся яшчэ пачынаючы з красавіка,

калі ўпершыню з’явілася інфармацыя аб новым вірусе ў рэспубліцы. «Тыя меры, якія былі напрацаваны, спрацоўваюць, — сказала яна. — Няма неабходнасці панікаваць, пакуль што размова не ідзе аб якіх‑небудзь жорсткіх мерах па прадухіленню распаўсюджвання свінога грыпу, у тым ліку масачным рэжыме і г.д.» Аптэкі і лячэбна‑прафілактычныя ўстановы забяспечаны прафілактычнымі і медыкаментознымі сродкамі. «Прыемна, што адным з больш эфектыўных сродкаў барацьбы з віруснымі захворваннямі стаў айчынны сродак «Арпетол», — адзначыла Валянціна Качан. — Мы рэкамендуем яго як для прафілактыкі, так і для лячэння ўскладненняў».

У Беларусі «ідзе змешаная інфекцыя». Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя адсочваюць усе тыя вірусы, якія цыркулююць у Беларусі. «На грып А прыпадае каля 10 працэнтаў — у асноўным адэнавірусныя і паравірусныя інфекцыі», — удакладніла Валянціна Качан.

Намеснік міністра выказала ўпэўненасць у тым, што развіццю эпідэміялагічнага працэсу ў Беларусі ва ўмераным рэжыме будуць садзейнічаць і вынікі вакцынацыі, якая цяпер завяршаецца. «Яна дасць свой эфект, мы перакананы, што гэта дапаможа прадухіліць якія‑небудзь сур’ёзныя ўскладненні, а таксама будзе садзейнічаць развіццю эпідэміялагічнай сітуацыі ва ўмераным рэжыме», — сказала Валянціна Качан.

БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930