Знайсці
02.11.2009 / 18:39РусŁacБел

Смяротная пнеўманія і ручнікасушыльня

Мая сястра — доктарка правінцыйнай бальніцы. У чацвер у іх бальніцы памерла маладая жанчына ад віруснай пнеўманіі.
Яе дачка таксама хварэе. Абедзьве прывезлі хваробу з Украіны, куды ездзілі на шопінг ‑‑ мяжа рукой падаць. Горад маленькі, таму ўсе ў курсе.

У пятніцу ў кабінет да сястры ўбягае пацыентка, якая займаецца такім шопа‑бізнэсам:

‑‑ Дайце мне гарантыю, што я не захварэю на свіны грып ў Украіне!

‑‑ Няхай вам Мінздраў Украіны дае такую гарантыю…

‑‑ Але мой участковы ўрач ‑‑ Вы!!!

‑‑ Як ваш участковы ўрач, раю ўстрымацца ад паездкі ў гэтую краіну ў бліжэйшы час.

‑‑ А Вы ведаеце, колькі каштуе сушылка рушнікоў у Беларусі? Трыста дваццаць тысяч! А на Украіне ‑‑ сто шэсцьдзесят! Канешне, усе паедуць!

І паехалі. Селі ў суботу ў аўтобус і паехалі. Хоць памежнікі і папярэджвалі, што назад могуць і не вярнуцца, бо чакаецца каранцін…

…некаторыя вымяраюць каштоўнасць свайго жыцця рушнікасушылкамі.

annahonda.livejournal.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера