Даслаць навіну
Знайсці
30.10.2009 / 01:29 30

Шкадую, што не сказаў «Жыве Беларусь»

Некалькі словаў, не вымаўленых каля Першамайскага РУУС. Піша Андрэй Дынько.

Некалькі словаў, не вымаўленых каля Першамайскага РУУС. Піша Андрэй Дынько.

Імжыць у Менску. Пастаіш паўгадзіны на асфальце, і холад дабіраецца ў ступакі, хоць на нагах боты зімовыя і не зношаныя. Перад Першамайскай райуправай перамінаюцца два дзесяткі акуратна апранутых людзей — сябры і сваякі затрыманых. Ганак двухпавярховага сталінскага пастарунка вартуюць два сяржанты: адзін рыжы, другі проста цыбаты. Унутры трымаюць пяцёх затрыманых у часе вывешвання сцягоў на праспекце. У галоўныя дзверы правялі пад канвоем двух затрыманых братаноў. Куртку з чалавека знялі, кажуць.

А палове на дванаццатую з бакавой брамы выпускаюць Юлію Дарашкевіч. Кажу яе мужу: спяшаўся сюды, кветак не купіў. Ёй лепей мяса, а не кветак, адказвае муж. Барадаты, ён ці праўду кажа, ці экстрапалюе на жонку свае прэферэнцыі. Мяса ў мяне ў машыне акурат ляжыць. Пасля працы купіў у «Кавалачку» кароткую паляндвічку. Ехаў дамоў, калі паведамілі, што нашу фотакарэспандэнтку затрымалі.

Юля ўся гордая тым, што не дала сябе абшукаць і ператрэсці апаратуру. Яе аж скаланае пасля чатырох гадзінаў няпэўнасці. Кранаю яе за плячо. Аддаю пакет з паляндвіцай. Кажу дзякуй за прафесіяналізм.

Вяртаюся на хвілю да гуртка моладзі і бацькоў на ганку. Ім толькі што абвесцілі, што на затрыманых складзеныя пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Магло быць і лепш. Напэўна, начальства моцна раззлаванае: сто нацыянальных сцягоў вывешана на праспекце. Прагапілі!

Мне дамоў, да дзяцей, а хлопцы і дзяўчаты застаюцца стаяць. Лысая галава Афнагеля ў цэнтры кола. Там сябры ўнутры.

Стаіць каля іх і Ўладзь Грыдзін. Яму смыліць карак. Натаўклі прапар з сяржантам — два дэбілы. Грыдзін проста здымаў. Як і наша Юля.

Сыходзяць з працы стомленыя руцінай і рызыкай міліцыянты. Адзін адводзіць убок легендарную Любу Лунёву і пачынае ёй горача нешта даказваць. Гэтыя міліцыянты не дэбілы, яны ўсё разумеюць.

Я так прастаяў толькі адзін вечар. Я жыву камфортным жыццём.

Імжыць на чорны Менск, плямамі плывуць вокны.

Кажу «Да пабачэння». Кажу, цішэй: «Трымайцеся».

«Да пабачэння», адказваюць мне.

Шкадую, што не сказаў «Жыве Беларусь!». Тут гэта было так дарэчна. І адказ прагучаў бы з вуснаў тых, хто варты гэтага слова: «Жыве!».

0
Моисей Абрамович / адказаць
01.11.2009 / 23:01
это даже не китч, это такое слезливое письмецо не мужчины, а чувственного метросексуала, призванное вызвать жалость к себе - любимому и всё понимающему, а также ко всем змагарам за светлое будущее. а-я-яй! 4 часа пытались обыскать - и так и не обыскали... после таких ужасов ментовской брутальности хочется просто смеятся над всякими Родни Кингами и застреленными на демонстрациях антиглобалистами, не говоря уже про тибетцев и иранцев. ибо их страдания - ничто по сравнению с невозможностью паласавацца палендвичкой в течении 4х(!!!) часов. Андрюша, стыдно должно быть после таких опусов... хоть раз посморите на свои мартирские змаганни со стороны. не позорьте ни себя, ни других. куда девалось мужское умение держать с достоинством подлые удары из-под тишка без пафосного распускания нюней?
0
Алег / адказаць
01.11.2009 / 23:21
№6 напісаў: "Нік "Алег" - нік ананіма". Не касіце пад ідыёта! Алег - маё імя, дадзенае мне бацькамі. Перагледзеў яшчэ раз камэнты да матар'ялу "Зянон у Віліні" - у вас, г-н Ніхто, адзін почарк, адна мэта сеіць сумятню, флудзіць і троліць. Штож, Зянону Пазьняку было велімі непрыемна чытаць тыя камэнты, дык нашто вы такі "НН", калі паскудзеце тут направа й налева?!! Ё абавязковая графа "Імя", вы ёй грэбуеце, значыць - бан! Ідзіце на ідэйна блізкую вам "Саўбелію" ці куды далей. :)!
0
Вольга Навасад / адказаць
01.11.2009 / 23:29
Спадару Дынько не хапае ўласнага блогу ці ЖЖ-дзёньніку, дзе такія допісы былі б вартыя. Бо для "НН" - гэта несур'ёзна. Стоп. Ці гэта пагоня за сімваламі?:)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31