Даслаць навіну
Знайсці
0
sid / адказаць
15.10.2009 / 17:31
Калі беларусы на Лукашэнку пачалі спадзявацца ў пытаннях беларусізацыі, гэта значыць ніякіх іншых надзей ужо няма. "Выміраючы прарасейскі электарат" Ну-ну, вось выйдзе сб. Расеі на ЧС па футболе, будуць яе матчы трансляваць на экране Кастрычніцкай плошчы, тады паглядзіце шмат ці не сярод маладзенаў прыхільнікаў Расеі.
0
Кот / адказаць
15.10.2009 / 17:55
Зарана спадарства разiнула рты i пачало пець дыферамбы таму, для каго наш "язык ёсьць бедны". Дзiўна, але чым больш беларусам плююць у твар ды водзяць за нас, тым больш спадзяваньняў. Пакуль беларускiя класы толькi зачыняюцца, прычым нават у час "павароту" якi прымроiўся некаторым, за беларускую мову выганяюць са школы настаўнiкаў, а на вулiцы затрымлiваюць ды даюць штрафы. А самое пытаньне сфармулявана гэтак як дыверсiя супраць нацыi. Безумоўна зроблена гэта дзеля таго, каб прыменьшыць колькасьць беларускай як роднай мовы у параўнаньнi з папярэднiм перапiсам. Лукашэнка ў дадзеным выпадку бье на тое, што i расейская i беларуская, вось яны i мкнуцца атрымаць лiчбы 50/50. i яны будуць зроблены. Кавалак у трыццаць % недалiчыцеся пад воплескi ды ахаха свайму "бацьке". Вось i ўся механiка "павароту" для размроiўшыхся дурненькiх беларусаў.
0
Пац / адказаць
15.10.2009 / 18:08
Мягка сьцелеце... І пра "Букварь" для Папы ў Рыме неяк хутка забылі...
0
wint / адказаць
15.10.2009 / 18:18
2Кот Ну, што вы ўсе наракаеце, запускаючы даезджанаю плытку. "...за беларускую мову выганяюць са школы настаўнiкаў, а на вулiцы затрымлiваюць ды даюць штрафы." Адкуль гэты, як казалі ў ін'язе "брэд сів кэбл"? Сам ў школе не працую, працуе сябар, мовай карыстаецца, ніхто яго не выганяе. Я ідучы па вуліцы, размаўляю па-беларуску, ніхто мяне не затрымлівае і не дае штрафаў. Я разумею, калі б вы гэтае недзе за мяжой расказвалі, яны ня ведаюць, мне гэта ўціраць ня трэба, мне з гэтага сьмешна робіцца. Ці вы, калі на вуліцы, каб вас не арыштавалі толькі па-расейску размаўляеце ці прыкідваецеся глуха-нямым? Не пераканаўчыя прыклады. Не залік.
0
Кот / адказаць
15.10.2009 / 18:25
У вас сп. wint за 15 гадоў з фактамi пачалiся праблемы альбо ўжо з сумленьнем?
0
лацініст / адказаць
15.10.2009 / 19:26
Рэд. Дзякуй, паправілі.
0
wint / адказаць
15.10.2009 / 20:49
2Кот За мае сумленьне я спакойны. Супраць яго ня йду. Дзе хібы ў тым, што я вам напісаў?
0
Моисей Абрамович / адказаць
15.10.2009 / 21:12
аресты за мову - это бнфовская городская легенда. чем больше ее повторяешь, тем сильнее в нее начинаешь верить.
0
Danik / адказаць
15.10.2009 / 21:27
А ў Савецкім Саюзе камуністы хацелі зрабіць паварот рэк.
0
Дэрвіш / адказаць
15.10.2009 / 21:44
Спадзявацца, што далакоп, які пахаваў беларускую мову, адкапае і пачне рэанімаваць яе--ГЭТА ТАК ПА-БЕЛАРУСКУ!
0
Зважай! / адказаць
15.10.2009 / 22:40
Абрамыч, пераходзь на родную, або хоць на трасянку. Ці Карзінкін для цябе ўжо не аўтарытэт?
0
Patryiot / адказаць
15.10.2009 / 22:50
Дзіцячае трызьненьне! Вы давяраеце фальсыфікатару? Мне думаецца, што Лука як звычайна лукавіць для маскіроўкі: хай усе думаюць, што перапіс быў шчырым, а ягоныя вынікі наконт мовы ўсё адно будзе сфальсыфікаваным, як і вынікі выбараў! Каб не было як ў мінулы перапіс 1999 году, калі 87 % насельніцтва вызнала родную мову роднай. Трэба ж спраўдзіць ягоныя ж словы, што "беларусы - яшчэ болшэ рускія, чым самі рускія!"
0
2 Пац / адказаць
15.10.2009 / 22:58
Калі вы ўважліва сочыце за выступленнямі Рыгорыча, то ён сказаў у Вільне, што ў Колі ёсць і беларускі буквар, і расейскі.
0
wint / адказаць
15.10.2009 / 23:23
2Patryiot Вось напісалі вы палымяна. Але цярэбіць мяне пытаньне: А навошта яму зараз спраўджваць "ягоныя ж словы, што "беларусы - яшчэ болшэ рускія, чым самі рускія!"? Які ў гэтым сэнс? Патлумачце, калі ласка.
0
Пятро Касьнерык / адказаць
15.10.2009 / 23:41
«Палітыка палітыкай, а вясна зноў да нас ладна і неадольна, як жыццё, як новае нараджэнне. Забыцца б нам на ўсе спрэчкі, сцішыць галасы, напаленыя ды ўзвінчаныя да крыку, і чакаць, як свайго першынца, гэтага ўсеадольнага абуджэння, і дагаджаць яму, і радасна разумець кожны Рух. Мы ж каторае дзесяцігоддзе тузаем зямлю, як няўмелая і нядобрая павітуха, навыперадкі хвалімся інтэлектамі, тужачыся растлумачыць, чаму бяднеем і на хлеб, і на шчодрасць душэўную. Ды таму, што за гады ўсемагчымых эксперыментаў развучыліся разумець простую логіку Жыцця і Хлеба. Забыліся, што зямля − жывая, што дырэктывамі і нават самымі правільнымі лозунгамі ёй не дапаможаш, як не забароніш загадам нараджэнне, калі прыйшоў яму час. Ці не такі час абуджэння здароваго сэнсу прычакалі мы? Ці гатовыя нашы душы і рукі да новай сяўбы?» Александр Лукашенко, «Вялікі передел?», «Беларусь», № 3, 1991 г.).
0
Моисей Абрамович / адказаць
16.10.2009 / 00:43
wint напiсаў(ла) Кастрычнiк 15, 2009 у 23:23 мысля эта, как ни парадоксально, здравая и для белорусского национализма чрезвычайно полезная. белорусы более русские, поэтому имеют больше прав считаться правопреемниками и продолжателями традиций Киевской Руси(за это право, кстати, змагалась вся православная элита ВкЛ во главе со славным полевым командиром К Астрожским(более известным под титулом "воевода русский"), показавшим братанам нашим ху из ху). ну а россияне, соответственно, могут считать себя продолжателями традиций какой-нибудь Орды или Каганата. этим, кстати, хорошо и весьма удобно(лехтарату просто объяснить) обосновывать собственный суверенитет и незалежнасть: мол, в РФ не русские ни какие, а москали и россияне, не хотим с такими гоями объединятся. мы - единственно правильные, знак качества и всё такое, и будем берагчы свой чисто-славянско-арийский сосуд, как зеницу око.
0
случайный прохожий / адказаць
16.10.2009 / 11:46
"Забыліся, што зямля − жывая..." Ого, прям слова жреца языческого культа. :-) А в целом мощная цитатка.
0
Aleś Jurkaviec / адказаць
16.10.2009 / 13:11
Па-мойму, нічога асаблівага ў гэтых адказах няма. Лукашэнка адказаў так, як адказвае ці не большасць людзей ягонага пакалення - выхадцаў з вёскі. Але вось чамусьці вырашылі зрабіць з гэтага нейкую сенсацыю. Я не ўпэўнены, што і на мінулым перапісе Лукашэнка гэтак жа сама не адказваў. А аснову ягонага электарату (нібыта "прасавецкую, прарасійскую"), як агульнавядома, нават і сёння складаюць малаадукаваныя людзі з вёсак і малых гарадоў, якія, як правіла, гавораць па-беларуску ці на трасянцы і пішуць беларускую мову роднай і хатняй ва ўсіх перапісах і апытаннях (і гэта, што самае галоўнае, звычайна адпавядае ці амаль адпавядае праўдзе). Дзякуючы гэтым людзям і на мінулым перапісе 37% беларускамоўных вымалявалася, і на гэтым ужо, вядома, не столькі ў колькасным сэнсе, але асноўную долю будуць складаць яны. Гэтым людзям якраз больш заімпануе, што прэзідэнт адказаў гэтак жа сама, як і яны - як жа, свой хлопец. Звычайны папулізм, і не больш таго. Асабіста я ў гэтых заявах не бачу анічога шматабяцальнага. А наконт школы для Колі - увогуле вольныя фантазіі. Амаль не сумняюся - пойдзе Коля сабе роўненька ў расейскую школу, як прыспее яму адпаведны ўзрост. Пра беларускую ніхто і заікацца не будзе, бо няма пакуль у гэтым патрэбы. Чамусьці аўтар артыкула начыста забыўся пра зусім нядаўні выпадак з "Букварём" для Папы. А ён куды больш характэрны і вымоўны. Увогуле на пашырэнне беларускамоўнай школьнай адукацыі з боку ўладаў можна будзе разлічваць толькі тады, калі на такія школы будуць падавацца штогод ШМАТ заяў з боку бацькоў патэнцыйных іх вучняў. Пакуль замест заяў будуць палітычныя заклінанні - да таго часу на нешта разлічваць цяжка. Бо Лукашэнка - прагматык і ведае, што ўвядзеннем беларускай мовы зверху на сённяшні дзень палітычнага капіталу не заробіш і сваю ўладу не ўмацуеш. Не адчуваецца сёння патрэбы ў беларускай мове ў грамадстве. На рэальным, а не папяровым узроўні. Калі будзе адчувацца - тады і можна будзе казць пра нейкія магчымыя змены.
0
wint / адказаць
16.10.2009 / 13:53
Брэнд "ісцінна рускія" таксама напоўніцу раскручваюць суседзі з Поўдня. Таму што пераддзяржава была Кіеўская Русь. Але гэта не замінае ім быць украінцамі. Так што ня кацяць вашыя тлумачэньні. Прыватызацыя гісторыі нейкіх найменьняў гэта адно, а пляны на будучыню - іньшае.
0
ісцінна рускі / адказаць
16.10.2009 / 18:39
Але гэта не замінае ім быць украінцамі а кому "это" мешает быть белорусом? "это" всего-лишь нейтрализует москвоцентризм и лишает наш статуса младшего брата
0
Ілья / адказаць
16.10.2009 / 23:57
Ды ніфіга ён не ведае беларускай! Ні разу ад яго не чуў...Беларус, ёлкі-палкі.
0
Danik / адказаць
17.10.2009 / 00:03
Малаток Карзінкін, што хоць дзіця Ўладпутам не назваў! Сапраўдны вырасьце беларус, ажно ў бульбу хавайся!
0
Вольга Навасад / адказаць
17.10.2009 / 01:47
2wint За мову не затрымліваюць.Юрыдычна. Зачэпкі йншыя знойдуць. Практычна. Да беларускай мовы ў краіне негатыўнае стаўленьне ў большасьці народа. Гэта факт. Як перапісчыца вам кажу:) У мяне пастаянна пытаюць "Хто й та вас заставляет так разгаварываць?"
0
Тоня Бандэрас*) / адказаць
17.10.2009 / 01:49
Божачкі, а што гэта ў Колі за штанцы такія))))? Спартовыя?? Несалідна неяк... ППЦ, от перапісчыка як апранулі, а малога не падрыхтавалі да выканання дзяржаўнага абавязку))))))))
0
Nil / адказаць
17.10.2009 / 11:53
kg/am!!!
0
ZP 2 Вольга Навасад / адказаць
17.10.2009 / 14:58
Да беларускай мовы ў краіне негатыўнае стаўленьне ў большасьці народа. Гэта факт. ======================================================== Імаверна, трапілі на спецыфічны кантынгент (прыкладам, прыезжыя). Мой досьвед сьведчыць пра адваротнае.
0
Ales' Jurkaviec 2 Вольга Навасад / адказаць
17.10.2009 / 15:20
За мову не затрымліваюць.Юрыдычна. Зачэпкі йншыя знойдуць. Практычна. ________________________ Няпраўда. Усё жыццё гавару па-беларуску - ніхто ні разу не затрымаў і не "зачапіўся".
0
wint / адказаць
17.10.2009 / 15:44
2Вольга Навасад Вы ж кажаце, што вы мовай у жыцьці карыстаецеся. Няўжо з пастарункаў не вылазіце? І калі не за мову (юрыдычна), дык за што іньшае вас закрываюць (практычна)? Да беларускай мовы, як і да іньшых моваў у народа, мне падаецца, не негатыўнае стаўленьне, а абыякавае. Большасьці да фанара, хто як размаўляе.
0
eisernWolf / адказаць
17.10.2009 / 15:53
>>>>Да беларускай мовы ў краіне негатыўнае стаўленьне ў большасьці народа. Не праўда. Ніякі гэта не факт.
0
Моисей Абрамович / адказаць
17.10.2009 / 16:07
Да беларускай мовы ў краіне негатыўнае стаўленьне ў большасьці народа. Гэта факт смотря в каком контексте: если человек постоянно разговаривает на мове - то это вопринимается нормально. сначала, нередко, считают чудаком, однакo, узнав поближе, именно как личность, отношение меняется, и человека ценят уже по личностным качествам, а не по языку общения. если же кто-то с порога ни здасте, ни досвиданья, начинает гнать пропаганду с позиции "я умнее всех, я всё знаю и понимаю, а вы все дурны лихтарат, слухай сюды", то тогда, конечно, неприятие полнейшее, и к этому неприятию добавляется автоматически всё, что ассоциируется с этим человеком, в т.ч. и белорусский язык. так что сама мова никаких рефлексий не вызывает, проблема в личностных качествах ее носителей.
0
Трызна / адказаць
17.10.2009 / 20:24
Чакаць прыйдзецца больш, да выпісваньня з "Навінак"
0
klv / адказаць
17.10.2009 / 21:07
Абрамович, а вы асацыюецеся з Рыгоравічам. І што?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера