Знайсці
14.10.2009 / 10:35РусŁacБел

Казус барона Мюнхаўзэна, альбо ізноў пра «Беларускі супраціў»

Аўтары «Беларускага супраціву» абвесцілі пачатак «контратакі» і прадставілі новы «доказ» штурму беларускім падполлем Наваградка ў 1948 годзе. Праблема толькі ў тым, што гэты «доказ» не вытрымлівае ніякай крытыкі.

Мінула, ўжо амаль год ад моманту публікацыі маёй рэцэнзіі на кнігу Сяргея Ёрша і Сяржука Горбіка «Беларускі супраціў».

І вось у часопісе «Беларускі Рэзыстэнс» 1(6) 2009 (дарэчы галоўным рэдактарам яго з’яўляецца Сяргей Ёрш) з’явілася адказ.

Не ўтрымаюся і працытую найбольш яскравыя моманты.

‑ Пачынаючы ў 2004‑м выданьне часопіса, мы не чакалі, што давядзецца сутыкнуцца

з новымі калябарантамі — цынічнымі, нахабнымі, упэўненымі ў сваёй беспакаранасьці —
піша рэдакцыя «Беларускі Рэзыстэнс» і абвінавачвае часопіс «Архэ» і газэту «Наша Ніва» у тым, што нібыта вядуць кампанію супраць аўтараў «Беларускага Супраціва».

‑ Цяпер наша задача правядзенне «контратакі» і выкрыццё сутнасці гэтай акцыі, якая кіравалася і натхнялася (у тым ліку грантамі‑ганарарамі‑прэміямі) з аднаго цэнтра — амбітна заяўляе «Беларускі Рэзыстэнс».

Галоўным элементам гэтай «контратакі» сталася публікацыя вокладкі і некалькіх цытатаў з нібыта выдадзенай Вышэйшай Школай КГБ СССР кнігі «Белорусские буржуазные националисты».

Аўтары прыводзяць наступную цытату з «выдання КГБ»:

‑ Хорошая подготовка и знание местности позволяли бандитам «ЧК» осуществлять довольно рискованные диверсионные операции. Одной из наиболее показательных — является ночной налет на белорусский город Новогрудок. 29 марта 1948 года. Используя темноту, бандиты небольшими группами проникли в город и напали на изолятор временного содержания МГБ, а также закидали гранатами несколько частных домов в которых квартировали офицеры МГБ. Караульный наряд спецбатальона МГБ понёс ощутимые потери , а ряд офицеров батальона были убиты. Не приняв боя с поднятым по тревоге батальоном МГБ бандиты отступили в лес.

Паводле «Беларускага Рэзістансу» гэтая цытата — каронны доказ і пасьля яе публікацыі павінны адпасці ўсе сумненні ў тым, што ў адну сакавіцкую ноч 1948 года горад Навагрудак быў захоплены беларускімі партызанамі.

Праблема толькі ў адным — установы

«ізолятор временного содержанія МГБ» у 1948 годзе ў Наваградку не існавала і спецбатальён МГБ там не кватэраваў.

Ізноў жа доказам гэтага могуць быць дакументы партыйнага архіва.

Справа ў тым, што ў СССР кіравала краінай камуністычная партыя, у якой, як вядома, членамі былі так сама і супрацоўнікі МГБ. У партый ж ёсць сваё партыйнае жыццё — бываюць канферэнцыі на якіх вылучаюцца дэлегаты, адбываюцца сабранні партактыва, праводзіцца прыем у партыю, разбіраюцца парушэнні дысцыпліны і г.д. Пратаколы такіх паседжанняў Наваградскай райпартарганізацыі даступны для даследчыкаў. Там узгадваюцца і супрацоўнікі МГБ.

Калі рыхтаваў рэцэнзію на кнігу Ерша і Горбіка праглядаючы архіўныя дакументы я канцэтраваў сваю ўвагу на наяўнасці ў Наваградку нейкай надзвычайнай лічбы супрацоўнікаў МВД і МГБ. Але нічога падобнага там не было. У Наваградку былі стандартныя райаддзелы МВД і МГБ. Можа паводле «Беларускага Рэзыстанса» спецбатальон МГБ складаўся з беспартыйных? На ўсялякі выпадак адзначу, што большасць партыйных пратаколаў пазначана грыфам «совершенно секретно». Таму нейкай пагрозы дэканспірацыі не было. Прынамсі яна не была большай чым сам факт існавання турэмнай установы ў горадзе.

Гэта як кажуць раз! Два — гэта сама назва — «изолятор временного содержания МГБ». Нейкіх доказаў існавання ў 1948 годзе ў СССР такой установы мне знайсці не ўдалося. Ізалятар, спецізалятар наканец «камера пердварительного заключения» — узгадванне пра існаванне такіх установаў можна знайсці ў літэратуры.

Пра «Изолятор Временного Содержания МГБ» — цішыня.

Ёсць таму і свая прычына. Як вядома скарочана «изолятор временного содержания» гэта ИВС, а ИВС у СССР у той час магло значыць толькі адно — Іосіф Вісарыёнавіч Сталін!

Пакажыце мне таго дурня, які б у 40‑е запрапанаваў так назваць турэмную ўстанову!

КПЗ «камера предварительного заключения», якая дарэчы иснавала ў Наваградку ў 1948 годзе ды і пазней так сама, была перайменавана ў ІВС ужо ў нашы часы.

Гэта насоўвае мяне на думку, што цытата з кніжкі пісалася не ў 50‑е, а шмат пазьней.

Раз і два — гэта тры!

Становіцца відавочна, што барон Мюнхаўзен мае на Беларусі верных вучняў і прыхільнікаў і яны моцна цікавяцца гісторыяй антысавецкага падполля.

Здагадвацца якім чынаў паўстала вокладка «выдання КГБ» і хто напісаў цытату я не хачу.

Не цікава.

Мне падаецца, што людзі канчаткова запуталіся ў сваёй хлусні.

Трызненне пра зачыненыя архівы Лубянкі і абяцанне што калі іх адчыняць то ўсе даведаюцца пра штурм Наваградка нагадвае абяцанне чарговай рэлігійнай сектай канца свету. Калі ў назначаны час канец света не надыходзіць секта абвяшчае, што Усявышні выслухаў яе малітвы і спакойна называе новую дату. Калі б заўтра здарыўся цуд і архівы Лубянкі адчыніліся «Беларускі Рэзістанс» і надалей працягнуў бы напісанне сваіх баек абвяшчаючы, што супертайныя дакументы былі знішчаны расейскімі спецслужбамі каб навекі схаваць ад беларусаў праўду…

Так, што чакаем новых «даследаванняў» і новых «кнігаў з КГБ». Спадзяюся, што да прад’яўлення грамадскай думцы жывога удзельніка штурму Наваградка «Беларускі Рэзістанс» не дойдзе.

Хоць з іхняй фантазіяй можна чакаць чаго заўгодна.

Анджэй Пачобут, arche.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера