Знайсці
10.10.2009 / 22:48РусŁacБел

_extraneus_: Пратэстанты. П'янь. Маладняк

Магчыма, калі-небудзь пра гэтую сваю новую працу я буду ўзгадваць пад тэгам «мае ўнівэрсытэты». І ківаць на яе, калі раптам нейкая неасьцярожная дамачка стане ў роспачы крычаць «Калі ж ты, благаверны, пасьпеў стаць такім чэрствым бясчусьцьвенным цынікам?».

Мае 26 падначаленых — проста зрэз грамадзва і міні-соцыюм. І сёньня, выконваючы досыць банальны загад боса наконт складаньня табелю ўліку працоўнага часу, я, як кажуць, многа думаў.

Маецца фонд заработнай платы. Ён складаецца з уласна заробку і прырабатку. Заробак залежыць тупа ад разраду і адпрацаваных чалавекагадзінаў. А вось прырабатак (досыць важкі ў агульнай долі) — разьмяркоўваецца паміж рабацягамі выключна па маім уласным свавольлі.

То бок, даў адному — абдзяліў іншага. Як я зразумеў, да мяне гэтую дылему вырашалі прыкладна так.

Ёсьць тры тыпы рабацягаў. Першы — умоўна назавем іх «пратэстантамі» — сумленна працуюць і ня п’юць. Нічога не паробіш - даводзіцца ім плаціць.

Другі тып — наша, маць яе, будучыня — «маладняк». Карысьці з маладняка ніякай — рабіць ён нічога ня ўмее, але ж, сцуко, і ня п’е. Нічога не паробіш — даводзіцца стымуляваць.

І ёсьць трэці тып, соль зямлі; мужыкі, на якіх трымаецца гэтая плянэта. Прасьцей кажучы, алькаголікі. Хоць і разьдзяўбаі, хоць і пад мухай, але працу робяць амаль ня горш за «пратэстантаў». А за кошт колькаснай перавагі, наогул — робяць ці ня ўвесь аб’ём. Але — п’янь. І таму ўсяляк заторканая, прыніжаная, уцісканая і дыскрымінаваная група, за кошт якой аплочваецца сабранасьць «пратэстантаў» і нашая тупая і нічым вопшэм-та не апраўданая надзея на маладое пакаленьне.

І атрымліваецца, што выгадней за ўсё трымаць у калектыве менавіта алкашоў. Яны заўжды ў цябе ў кулаку, і іх заўжды можна пакрыўдзіць рублём, узнагародзіўшы за іхны кошт рупліўцаў-пратэстантаў ці жаўтаротую шкалату.

Што з гэтым рабіць — ня ведаю. Рацыё кажа прытрымлівацца старое завядзёнкі, але душою я зь мілымі сэрцу алькаголікамі:)

users.livejournal.com/_extraneus_/

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера