Даслаць навіну
Знайсці
0
здалёк / адказаць
23.09.2009 / 10:39
Ганьба, ЕГУ!!! Каму як не вам было выходзiць...
0
daroha / адказаць
23.09.2009 / 10:41
няма там аніякага страху чаго баяцца, седзячы ў вільні? "крывавага рэжыму"? жахлівых рэпрэсіяў? ну што вы...
0
Ivan / адказаць
23.09.2009 / 10:58
+1
0
Дзяніс / адказаць
23.09.2009 / 11:13
Як можна не разумець, што ў гэты час былі, да і зараз яшчэ ідуць КАНІКУЛЫ! І студэнтаў нашых проста няма ў Вільні!
0
klv / адказаць
23.09.2009 / 11:19
Калі дзяцей гадуюць як парасят-" галоўнае накарміць і апрануць", то з іх вырастаюць сапраўдныя свінні- "пражэрлівыя і абыякавыя". Застаецца незразумелым, якую ж гуманітарную адукацыю яны атрымліваюць, што не разумеюць сваёй свінячай сутнасці?
0
Hanna / адказаць
23.09.2009 / 11:34
Чула ад аднаго чалавека, што паступаў у Вільню ў ЕГУ: "Адтуль прасьцей зьехаць у Еўропу. Там можна, напрыклад, трапіць, на стажыроўку куды-небудзь." Гэта на пытаньне, навошта паступаць у ЕГУ. Ня ўсе такія. Але энная колькасьць, напэўна, ёсьць...
0
Pauliuk / адказаць
23.09.2009 / 11:36
Няма аніводнага слова, каб абвергнуць штось з напісанага. Зараз, прыгрэўшы свае мяккія точкі, кіраўніцтва і пальцам не паварушыла. А што ж вы думалі ЕГУ зараз камерцыйная ўстанова - колькасьць платных месцаў усё больш і больш, а сэнсу ўсё менш і менш...
0
Z / адказаць
23.09.2009 / 11:36
Дзяніс піша: "Як можна не разумець, што ў гэты час былі, да і зараз яшчэ ідуць КАНІКУЛЫ! І студэнтаў нашых проста няма ў Вільні!" Дзяніс, а дзе тыя студэнты? На Марсе? Ці вам візы на час канікулаў анулёўваюць, што ня можаце ў Вільню на дзень прыехаць? Калі едзеш у віленскім цягніку з студэнтамі (дакладней, найчасцей, студэнткамі) ЕГУ, дык толькі і чуеш размовы: "ох, а я вот в Будапешт собираюсь на неделю" "ах, а ты знаешь, где лучше покупать дешевые авиабилеты, чтобы слетать в Швецию?" "а я думаю сначала по Австрии проехаться, у меня там знакомые, и немного по Германии - рядом ведь". Сапраўды, дзе ўжо тут папратэстуеш. Няма нічога дрэннага ў тым, каб скарыстацца сваёй візай для вандровак. Але студэнты мусяць мець нейкі дух, свае прыярытэты, жаданне адстаяць вольнасці. А так атрымліваецца не адукацыя ва ўніверсітэце на выгнанні, а шопінг-турызм, толькі ў якасці тавару - веды.
0
Vilnia / адказаць
23.09.2009 / 11:38
Usio spraviadliva, trapna. I soramna za siabie...
0
hto by rochkau tut -klv / адказаць
23.09.2009 / 11:49
a hto wyjshau u Belarusi? dare4y nekatoryaaja zywjely bolsh razumnyja istoty, tamu 6to na swaih mowah razmauljuc. i kali jany ryckac zamest rochkac pa4nuc, geta ne azna4ae, 6to jany bolsh ne swinni
0
Realist / адказаць
23.09.2009 / 11:58
Самае цікавае, што ў Беларусі шчэ есьць людзі, якія думаюць, што палітычным карнавалам (дарэчы, паліталягічны тэрмін, які вызначае менавіта выкарыстаньне дэманстрацыяў, пікетаў, мітынгаў у мэтах палітычнае барацьбы) можна чагосьці істотнага дамагчыся ад дзеючага рэжыму. Гэтыя спадзяваньні былі конча пахаваныя ў сакавіку 2006 г. На мітынгі й дэманстрацыі ня ходзяць і ня будуць яшчэ доўга хадзіць у Менску, ня тое што ў Вільні. Ды й крый Бог, каб ЕГУ дэпартавалі ў Беларусь. Гэта будзе хрушчоўская кукуруза ў Запаляр'і. А так частка нашае моладзь хоць будзе мець магчымасьць вывучаць постмадэрн, а ня рынкавы сацыялізм. Калі б яшчэ ўдалося стварыць за мяжой,побач з эўрапейскім гуманітарным яшчэ і нацыянальны беларускі універсэтэт (а гэта розныя праекты, аднолькава патрэбныя), то плёну было б болей, чым ад усіх натужлівых цяганьняў купкі моладзі па вуліцах з лёзунгамі. Гэта даўно ўжо "тэатр для сябе" пэўных нашых маргінальных суполак. Універсытэт жа фарміруе сучаснае масавае мысьленьне, чаго якраз і нестае беларускаму соцыюму. Калі масавыя калгасныя ўяўленьні аб тым, што такое добра і што такое дрэнна зьменяцца на больш сучасныя, тады зьнікне й калгасны рэжым. Аўтар. Само сабой нічога не змяняецца. Змены адбываюцца пад уздзеяннем. Кропля камень точыць, а калі кроплі няма, то ён і не точыцца. Свае інтарэсы і погляды трэба адстойваць - менавіта актыўнае пільнаванне сваіх інтарэсаў і правоў і розніць грамадзяніна ад нявольніка.
0
More Air / адказаць
23.09.2009 / 12:13
Цалкам згодны з аўтарам. Сорамна за беларусаў у Літве.
0
Realist to Аўтар / адказаць
23.09.2009 / 12:23
Само сабой нічога не змяняецца. Змены адбываюцца пад уздзеяннем. Згода. Вось універсытэт і ўздзейнічае. Ды яшчэ вандроўкі ягоных студэнтаў у той жа Будапешт, зь якіх тут спрабуюць кпіць. Дзякаваць Богу, рэжыму не ўдалося, як ён ні намагаўся, стварыць зь Беларусі адасоблены хутар - геяграфія ды эканоміка не дазволілі. Вось адсюль і прыходзяць да нас перамены. Мо яны зьнешне ня дужа эфэктныя, затое больш арганічныя і грунтоўныя. Аўтар. Згодны з Вамі. Але думаю, што публічная палітычная і грамадзянская дзейнасць паскорыла б гэты працэс.
0
Alecha / адказаць
23.09.2009 / 12:29
Z napisau: "Няма нічога дрэннага ў тым, каб скарыстацца сваёй візай для вандровак. Але студэнты мусяць мець нейкі дух, свае прыярытэты, жаданне адстаяць вольнасці. А так атрымліваецца не адукацыя ва ўніверсітэце на выгнанні, а шопінг-турызм, толькі ў якасці тавару - веды." Вельмі трапна!
0
Z / адказаць
23.09.2009 / 12:41
Realist, выйсці на вуліцу ў Вільні студэнтам варта было не для таго, каб нешта змяніць (маментальна нічога змяніць не магчыма), а проста каб паказаць, што, вось, МЫ ЁСЦЬ. А то потым адказваючы на пытанні журналістаў, Лукашэнка рабіў выгляд, нібыта не ведае, што гэта за ЕГУ такі. Вы вельмі моцна недаацэньваеце ўздзеянне такіх вось сімвалічных крокаў, як публічны выступ студэнтаў выгнананага з Беларусі універсітэта каля будынку, дзе сустракаецца з палітыкамі ды прэсай чалавек, адказны за гэтае выгнанне. Момант для розгаласу на Захадзе, у Літве быў цудоўны - і ЕГУ такі розгалас быў ты толькі на карысць. І ЕГУ гэтай магчымасцю не скарысталася. Не чапляйцеся да "Будапештаў", я не маю нічога супраць таго, што студэнты пабачаць мір. Проста маючы час на Будапешты, можна знайсці і дзень для таго, каб студэнтам самаарганізавацца ды выступіць у абарону свайго ўласнага ўніверу.
0
Neo / адказаць
23.09.2009 / 12:51
Может ячейка БРСМ ЕГУ решила не пикитировать)))
0
Nemec / адказаць
23.09.2009 / 12:52
ЕГУ уже давно коммерческая организация.... Реалисту я скажу, что он ни как не реалист, так как летает в облаках. Студентам там глубоко наплевать, что происходит в Беларуси и что с этой страной и властью будет... Есть очень небольшая группа студентов из белорусистов и туристов, которые пытаются что-то делать для белорусской идеи ЕГУ, однако постоянно находят на свое теплое место репрессии со стороны администрации ЕГУ, которая в свою очередь очень далеко плюет на ценности свободы, демократии. ЕГУ (администрация) просто зарабатывает деньги, вытягивая их из корманов родителей, которые надеются отправить своих детей для лучшей жизни в Европу... Так же они зарабатывают и путем махинаций с обучением студентов как на очной форме так и на заочной... Я думаю, что в ближайшие несколько лет ЕГУ просто перестанет существовать. В этом году набор полностью провалился, брали уже всех подряд. А что касается Дунаева, то его выгнали из ЕГУ, т.к. хотел овладеть жирным куском, но ему этого не дали сделать его же бывшие соратники.
0
Realist to Аўтар / адказаць
23.09.2009 / 13:32
Згодны з Вамі. Але думаю, што публічная палітычная і грамадзянская дзейнасць паскорыла б гэты працэс. У сучасных умовах яна наўрад ці будзе масавай. Тут важна іншае. У Беларусі побач са старой, вяскова-патэрналісцкай, узьнікла ўжо новая цывілізацыя. У тым жа ЭГУ вучацца розныя людзі. Адсоткаў 90 зь іх, мусіць, асобы апалітычныя. Ці, ва ўсялякім выпадку, такія, якія пачынаюць свой дзень ня з думы пра тое, як зьвергнуць аўтарытарны рэжым . І гэта нармалева, ва ўсім сьвеце так, тым болей у маладыя гады. Але гэта людзі, якім ўжо не патрэбны Бацька нацыі, якія самі будуюць уласнае жыцьцё ў адрозьненьне ад тых сваіх суайчыньнікаў, якім нехта павінен даць чарку й скварку. У нашай краіне, дзякаваць Богу, усе болей людзей існуе адасоблена ад дзяржсыстэмы, якая традыцыйна прагне ўлезьці ў кожную шчыліну й накіроўваць усё і ўсіх. Ладам жыцьця ўсё шырэй становіцца паралельнае існаваньне зь ёй, штодзеннае побытавае адасабленьне ад рэжыму. Таму ня варта дужа рваць валасы з нагоды, што нехта некуды ня выйшаў у колькасьці, якая камусьці была б пажаданая. Гэта я ня толькі пра Ваш допіс. У нас увогуле колькасьць удзельнікаў у дэманстрацыях стала нейкім адзіным крытэрам пераменаў: раз менш, чым улетку, выйшла на \\\"Чарнобыльскі шлях\\\", значыць, чарговая параза, нічога вартага ў краіне не адбываецца. На самой справе адбываецца, і мо куды хутчэй, чым тады, калі па менскіх вуліцах хадзілі шматлікія дэманстрацыі. Цяпер пад пераменамі - не парыў пасыянарыяў, а даволі шырокі сацыяльна-побытавы грунт. Есьць акцыі пратэсту - добра, няхай будуць. Няма - не ў мітынгах і пікетах цяпер нашае беларускае шчасьце. Таму трэба мяняць оптыку. У тым ліку і журналістам НН. \\\"Палітычны карнавал\\\" -- гэта ўжо, як немцы кажуць, \\\"плюсквампэрфэкт\\\", даўно мінулы час. Проста надыйшоў новы. Дарэчы, куды больш небясьпечны для дзеючага рэжыму. Аўтар. Ды не пра палітычны карнавал тут гаворка. Універсітэт існуе не ў Беларусі, а ў выгнанні. І гэта дорага каштуе. І гэта не нармальная сітуацыя.
0
Realist to Nemec / адказаць
23.09.2009 / 13:55
ЕГУ уже давно коммерческая организация.... Усе універсытэты ў сьвеце ў тым ліку й камерцыйныя арганізацыі. Студентам там глубоко наплевать, что происходит в Беларуси и что с этой страной и властью будет. Наўрад ці студэнты ЭГУ тут дужа адрозьніваюцца ад студэнтаў хоць Гарварда, хоць Беларускай сельгасакадэміі. У гэтым сьвеце цяжка прэтэндаваць на унікальнасьць. ЕГУ (администрация) просто зарабатывает деньги, вытягивая их из корманов родителей, которые надеются отправить своих детей для лучшей жизни в Европу Наколькі я ведаю, семестр навучаньня ў ЭГУ каштуе 550 эўра. Гэта калі й болей, дык не на шмат, чым бяруць у беларускіх вну, дзе вывучаюць рынкавы сацыялізм. А бацькоў студэнтаў ЭГУ Вы намалявалі разумнымі людзьмі, якія пашыраюць сваім дзецям жыцьцёвыя перспектывы. У сучасным цывілізаваным грамадстве, які мае шанец стварыць і Беларусь, людзі, зьяўляючыся грамадзянамі сваёй краіны, вучацца й працуюць па ўсім сьвеце. Тады й краіне лепей, бо шмат хто ў яе вяртаецца з іншымі ведамі й мазгамі.
0
Алелькавіч, Прага / адказаць
23.09.2009 / 14:07
Віншую аўтара Барыса Тумара а рэдактара НН. Гэта файны тэкст, добрая журналістыка.
0
вось як / адказаць
23.09.2009 / 14:12
Будучыя студэнты ЕГУ вяртацца ў Беларусь не збіраюцца і нават не хаваюць гэтага. http://www.intex-press.by/ru/748/1/1105/
0
былы студэнт / адказаць
23.09.2009 / 14:20
Памятайма, што ў свой час менавіта акадэмік Міхайлаў першы (а зусім ня Лукашэнка) сказаў, што не беларускай мове немагчыма выказаць глыбокую думку. (Міхайла - рэктар ЕГУ, хто ня ведае).
0
Моисей Абрамович / адказаць
23.09.2009 / 14:44
«Калі сцяну нічым не праб’еш, яе трэба прабіваць уласнай башкой». стену можно обойти, чем подавляющее число белорусов и занимается. а если кому-то нравится биться головой о стенку - то это уже его проблемы. митинги, маёвки, сборы подписей - кому это нужно в 21м веке? зачем навязывать кому-то свою точку зрения и демонстрировать собственные идейные разочарования? уехав из РБ большинство студентов ЕГУ решило свои проблемы, проблемы же соотечественников их мало интересуют. эгоистично? зато реалистично. и таким, как Б. Тумар, нечего им предложить, кроме идеологии 19 века. пора бы уже думать другими категориями. и пора уже лечиться от этой старой белорусской болезни - обиды на кого-то из-за того, что не разговаривают на мове, не ходят на митинги и т.д.
0
Міхась з Антокалю / адказаць
23.09.2009 / 14:44
Хачу яшчэ раз нагадаць, што НАВУЧАЛЬНЫ ГОД У ЭГУ ПАЧЫНАЕЦЦА З 1 КАСТРЫЧНІКА. 16 верасня а ні выкладчыкаў а ні студэнтаў у Вільні амаль што не было. Спадзяюся, што калі сп. Панкавец ды Тумар пра гэта ня ведалі, дык ім хопіць мужнасці і элементарнага сумлення каб папрасіць перад ЭГУ прабачэння. Што ж тычыцца нешаноўнага спадарства, кшталту nemec ды іншых, то брыдка чытаць вашы словы. Цікава хто ж канкрэтна рэпрэсіраваны адміністрацыяй ЭГУ за беларускую справу? Якія там былі катаванні? Што за тлусты кавалак спрабаваў адарваць Уладзімер Дунаеў? Што вам усе свярбіць-карціць ЭГУ, панове? Што вы мітусіцеся, месца сябе не знаходзіце. Звычайная саўковая зайздрасць? Тое што ЭГУ – адзіны паспяховы апазіцыйны праект, а вы не ў ім? І ўвогуле, ні на што здольныя, апроч таго каб пускаць бурбалкі гною ў сеціве?
0
бурбалка Гною / адказаць
23.09.2009 / 15:03
2Міхась з Антокалю А што апазіцыйнага ў праекце ЕГУ і да каго ён у апазіцыі?
0
Барада / адказаць
23.09.2009 / 15:11
Дзесьці месяц таму быў ў Вільні. Студэнтаў ЭГУ там хапала і тады, хаця таксама вакацыі былі і ўсё такое. Што яны тады там рабілі - іх прыватная справа, але аўпраўдвацца тым, што цяпер у студэнтаў ЭГУ вакацыі, таму яны ня выйшлі пратэставаць - сьмешна і ілжыва.
0
Альховік Мікалай / адказаць
23.09.2009 / 15:15
Так, гэта зручны трамплін каб зьехаць падалей ад "нічога не разумеючага" народу й "крывавае гэбні".
0
darashkevich: / адказаць
23.09.2009 / 15:47
Сп. Тумар, Вы сапраўды лічыце, што маеце права папракаць кагосьці за тое, што на пікет ня выйшлі? Гэтыя студэнты за Ваш кошт там навучаюцца? Можа яны маюць перад Вамі асабіста абавязкі? Выходзіць ці не на вуліцы - гэта асабістая справа кожнага, і Вы як свядомы чалавек можаце арганізаваць пратэст ці падтрымаць яго, актыўна ці пасіўна. А не заяўляць, што ўсе вакол дурныя і запалоханыя. Калі НН выкінулі з распаўсюду, нешта я ня памятаю рэдактароў НН на пікетах пад адміністрацыей.
0
Рыгор МФ / адказаць
23.09.2009 / 15:54
2Моисей Абрамович Дык няма ніякай хваробы! Вам банальна кажуць, што вашая пазыцыя ненармальная для цывілазаванага чалавека ( "рэалістычная", як Вы самі выкзалаіся) і ўсё. Прыкра чытаць пра беларусаў, стала жывучых у ЭЗ з "савецкім мэнталітэтам".
0
sid / адказаць
23.09.2009 / 15:55
У мяне знаёмыя ніколі нават і не думалі пра ЕГУ, калі той быў у Мінску. А калі пераехаў у Вільню -- адразу ж туды паступілі.Упэўнены, большасць студэнтаў ЕГУ сітуацыя з размяшчэннем гэтага ВНУ ў Вільні цалкам задавальняе.
0
L. / адказаць
23.09.2009 / 16:28
to - darashkevich A.Dynko byu za "ploscu" na Akrescinie 15 sutak.
0
klv / адказаць
23.09.2009 / 16:31
да darashkevich: Цяпер стала зразумелым для ўсіх, што студэнты з ЕГУ такія ж канфармісты як і студэнты-БРСМ-цы. І еўрапейская гуманітарная адукацыя не зрабіла іх іншымі. І больш няма пра што тут гаварыць. Не цікава.
0
sid / адказаць
23.09.2009 / 17:22
Спадарства, вы сапраўды лічылі, што навучанне ў ЕГУ зробіць яго студэнтаў нейкую грамадзянскую супольнасць, гонар нацыі, нацыянальную праэўрапейскую эліту ці яшчэ штосці падобнае :))) Большасць студэнтаў ЕГУ, кажучы словамі сп. Пазьняка, прагматычна выбрала кілбасу, а не мову :)
0
Рыгор / адказаць
23.09.2009 / 17:51
Вось менавіта таму іх і варта публічна палажаць :)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера