Знайсці
23.09.2009 / 10:251РусŁacБел

Маўчанне ЕГУ

Гэта адбітак маладушнасці ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі. Піша Барыс Тумар.

Гэта адбітак маладушнасці ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі. Піша Барыс Тумар.

У Вільні Лукашэнка меў усе падставы для бравуры. Якая дыктатура? Ды беларусы проста не хочуць жыць інакш.

З пратэстам у часе дэбютнага візіту выйшлі ўсяго 15 чалавек. Акцыю зладзілі літоўскія маладыя кансерватары, а не студэнты і выкладчыкі ЕГУ.

З адкрыццём лукашэнкаўскага рэжыму на Еўропу ствараюцца і новыя спосабы падымаць пытанні аб несправядлівасцях і паскудствах, а таксама аб неад’емных правах і свабодах.

Крэатыў аўтараў бел‑чырвона‑белага сцяга насупраць Сойму зачапіў. Публічны пратэст — гэта таксама форма камунікацыі з рэжымам і грамадствам, чаго на словах дабіваецца грамадзянская супольнасць.

Устаць твар у твар з Лукашэнкам, пракрычаць да яго — таксама дыялог. Калі Лукашэнка збаіцца фэйс‑ту‑фэйсу, пасланне данясуць свабодныя СМІ ссюль і стуль.

Не толькі «Далоў дыктатуру», не канечне «Забойцы адкажуць за Ганчара». У Вільні не гучала нават натуральнае «Мы хочам вучыцца ў Беларусі».

Можа, сапраўды, не хочуць?..

Акрамя соцень студэнтаў ЕГУ, у Вільні дзее Беларускі дом правоў чалавека. Таварыства беларускай культуры мае на мэце абарону нацыянальнай ідэнтычнасці.

У большасці выпадкаў прычына пасіўнасці не ў «палітбізнэсе», а ў пераадоленні стэрэатыпу паводзінаў — пасіўных, каланіяльных, «кухонных». І страху таксама. Страху, які мы з Беларусі вязём у сабе ў Вольны свет, апранаем у «Акропалісе», кормім французскімі сырамі.

З іншага боку, многім сегментам незалежнага грамадства камфортна жыць так, як жывецца. Аўтарытарны рэжым і іх пазбавіў канкурэнцыі. Антыдот на такі паразітызм адзіны — інакшы асабісты этас.

Ураджэнец Менску, рэдактар парыжскай «Культуры» паляк Ежы Гедройць казаў: «Калі сцяну нічым не праб’еш, яе трэба прабіваць уласнай башкой».

Барыс Тумар

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Для рэдактара:/адказаць/
28.03.2024
рэдактар, прашу расследавання.
Знаёмы хадзіў на пахаванне нейкаго прафесара з галіны металаапрацоўкі/станкабудавання і там пачуў ад прафсаюзніка, каторы нядаўна быў камандзіраваны на уралвагонзавод і іншыя прадпрыемствы з таго краю, наступнае:

- ваенныя заводы працуюць у тры змены ;
- вымятаюць на працу ўсьх спецыялістаў якіх знаходзяць па экс-ссср ;
- у рабочыя бяруць нават з недастаковым веданнем расейскай ;
- выпускнікам беларускіх універаў нават гатовыя кампенсаваць выплаты за навучанне і забраць з размеркавання.

страшна жыць! А тут яшчэ Сахашчык пра рамонт мастоў піша.
Божа, калі ласка, хай то будзе няпраўда!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930