Знайсці
15.07.2009 / 17:006РусŁacБел

Як добра геям жывецца ў Беларусі

Ад стужкафрэнда siarozhka даведаўся пра існаванне «Чорнага спісу гамафобаў Беларусі». У спісе 12 пазіцый.

Адна палітычная партыя (пашчасціла КХП‑БНФ), два сродкі масавай інфармацыі і 9 чалавек, ажно 4 з якіх гэта прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

Уладу ў спісе прадстаўляюць толькі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

У спісе гамафобаў няма ніводнага прадстаўніка выканаўчай улады!

Вынік просты — сярод сціплых дасягненняў 15 год знаходжання Аляксандра Рыгоравіча пры ўладзе, яшчэ і перамога над гамафобіяй ў шэрагах кіраўніцтва РБ. І галоўны вораг беларускіх геяў — гэта апазіцыя і, у прыватнасці, «Малады Фронт» і БХД. Улічваючы, што ўзгаданыя арганізацыі прэсуюцца беларускімі спецслужбамі дык і тут геі Беларусі могуць быць задаволены...

Складаецца ўражанне, што Беларусь — рай для геяў, дзе самыя асвечаныя і талерантныя ўлады. Спадзяюся, што я ўсё правільна зразумеў? Прынамсі з ўзгаданага «чорнага спісу» вырысоўваецца менавіта такі вобраз сітуацыі.

Людзі, якія складаюць «чорныя спісы» гэта асаблівая катэгорыя. Таму я не асабліва здзівіўся, калі падчас праглядання спісу гомафобаў, у мяне выскачыла — your IP is banned. Гэта азначае, што я так сама патрапіў у нейкі спіс :‑)

poczobut.livejournal.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930