Знайсці
25.06.2021 / 11:59РусŁacБел

Ізраіль вярнуў масачны рэжым

Улады Ізраіля на фоне росту колькасці тых, хто заразіўся каранавірусам, зноў увялі абавязковае нашэнне масак у закрытай прасторы.

newsru.co.ll

Мінздароўя Ізраіля абвясціла, што з 12:00 пятніцы, 25 чэрвеня, зноў уводзіцца абавязковы масачны рэжым ва ўсіх закрытых памяшканнях (у тым ліку ў грамадскім транспарце), за выключэннем месца пастаяннага пражывання, паведамляе newsru.co.il.

Выключэнні: для дзяцей, малодшых за 7 гадоў, інвалідаў, якія не могуць насіць маскі; тых, хто знаходзіцца ў закрытым або адасобленым памяшканні, не кантактуючы з іншым; у выпадку, калі два супрацоўнікі пастаянна працуюць у адным памяшканні; пры занятках спортам.

Міністэрства аховы здароўя Ізраіля рэкамендуе насіць ахоўныя маскі нават на адкрытых пляцоўках, дзе збіраецца вялікая колькасць людзей.

Акрамя таго, Мінздароўя рэкамендуе людзям з груп рызыкі і тым, хто не вакцынаваны, пазбягаць удзелу ў якіх-небудзь грамадскіх сходах.

***

Улады Ізраіля адмянілі масачны рэжым 15 чэрвеня. Аднак затым у краіне зноў пачаўся рост колькасці каранавіруса. Прычынай 70% новых выпадкаў захворвання COVID-19 у краіне за апошнія тыдні лічыцца індыйскі штам.

У СААЗ мяркуюць, што гэты штам ў два разы больш заразны, чым першапачатковы, уханьскі варыянт.

Таксама Ізраіль адклаў адкрыццё межаў для вакцынаваных турыстаў. Улады плануюць дазволіць ім ўезд у краіну ў прыватным парадку з 1 жніўня, а не з 1 ліпеня, як чакалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930