Знайсці
25.06.2021 / 08:56РусŁacБел

Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапега перавялі пад хатні арышт

Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапега, затрыманых 23 мая ў Мінску ў выніку пасадкі самалёта Ryanair Афіны — Вільня, перавялі пад хатні арышт.

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на бацькоў.

Пра перавод Рамана паведаміў Бі-бі-сі яго бацька Дзмітрый.

Бацькі сына яшчэ не бачылі, журналіст, як і Соф'я, знаходзіцца ў здымнай кватэры.

«Мне складана каментаваць дзеянні ўладаў, якія ў іх мэты, — сказаў Дзмітрый. — Яны ўсё роўна пад поўным кантролем уладаў, абвінавачванні з іх ніхто не зняў».

Па словах Дзмітрыя Пратасевіча, адвакаты і ўлады па-ранейшаму нічога не паведамляюць сям'і. «Нам нічога не кажуць пра стан Ромы, статус, гэта проста здзек», — сказаў ён.

Адвакат Соф'і Сапега Антон Гашынскі ў эфіры тэлеканала «Дождь» пацвердзіў інфармацыю аб тым, што дзяўчыну перавялі пад хатні арышт.

Паводле яго слоў, у дзяўчыны ёсць магчымасць сустракацца з бацькамі — напярэдадні яны абедалі ў рэстаране.

Гашынскі звязаў перавод з СІЗА пад хатні арышт з сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна: «Дзякуючы гэтаму і далейшы лёс Соф'і будзе пэўным і станоўчым. Думаю, яна апынецца дома », — паведаміў Гашынскі.

Пасольства Расіі ў Беларусі таксама пацвердзіла, што расіянку перавялі пад хатні арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930