Знайсці
24.06.2021 / 22:38РусŁacБел

Жыхар Жлобіна знайшоў куст марыхуаны і вырошчваў яе ў пральнай машыне

Следчыя завяршылі справу аб вырошчванні марыхуаны ў адной з кватэр у Жлобіне, паведамляе Мінск-Навіны.

Днём 16 красавіка па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў быў затрыманы 39-гадовы мужчына. У яго кватэры ў пральнай машыне выяўленыя 11 кустоў марыхуаны.

Абвінавачаны распавёў, што куст дзікай марыхуаны ён знайшоў каля закінутага дома ў горадзе. Ён забраў яго, высушыў і захоўваў у сябе ў кватэры. Мужчына прызнаўся, што пасля першага ўжывання наркотыку вырашыў вырошчваць забароненае рэчыва самастойна дома з насення.

Ён абсталяваў корпус пральнай машыны пад міні-лабараторыю для вырошчвання марыхуаны. Ён сцвярджае, што вырошчваў расліны для асабістага спажывання.

Устаноўлена, што затрыманы пражывае з жонкай і двума малалетнімі дзецьмі (13 гадоў і 2 гады). Жонка фігуранта распавяла, што нічога аб наяўнасці дома забароненых рэчываў ёй не было вядома, бо муж жыве ў асобным пакоі і заўсёды прасіў яе не чапаць яго рэчы.

З затрыманага ўзятая падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930