Знайсці
24.06.2021 / 19:29РусŁacБел

Дэпутат — айцішнікам: Альбо пачынаеце працаваць на ўласную прамысловасць, альбо пакуеце чамаданы

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных закрануў перспектывы ІТ-сектара. Па думку дэпутата, айцішнікам, якія не будуць працаваць на беларускую эканоміку, прыйдзецца пакаваць чамаданы.

На думку Андрэя Савіных, у свеце «ідзе працэс фарміравання макрарэгіёнаў». Пры гэтым «кожны макрарэгіён, ЗША і ЕС — не выключэнне, акрамя стратэгіі ўласнага развіцця, праводзіць контрстратэгіі, імкнучыся затармазіць развіццё іншых рэгіёнаў», — тлумачыць дэпутат.

— Дзяленне свету на макрарэгіёны выключыць магчымасць у будучыні вырабляць ІТ-прадукт, асабліва высокатэхналагічны і стратэгічны, у адным макрарэгіёне і прадаваць яго ў іншым. Гэта проста будзе забаронена па меркаваннях бяспекі.

А гэта значыць, што тая частка ІТ-сектара Беларусі, якая працуе на амерыканскі рынак, павінна будзе пераарыентавацца на наш рынак альбо з'ехаць.

Чаму? Таму што працаваць з Беларусі на амерыканскі рынак праз 5 гадоў будзе проста немагчыма. І больш за тое, забараняць будзе не беларускі, а амерыканскі ўрад.

Айцішнікі павінны дакладна зразумець: альбо яны знаходзяць нішу тут і пачынаюць працаваць на ўласную прамысловасць і эканоміку, альбо пакуюць чамаданы і пераязджаюць бліжэй да месца сваіх заказчыкаў і спажыўцоў. Гэта якраз такі не палітычная, а эканамічная рэальнасць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930