Знайсці
24.06.2021 / 18:00РусŁacБел

Еўрасаюз цалкам забараніў імпарт і транзіт нафтапрадуктаў з Беларусі. Пад санкцыямі таксама тытунь і абсталяванне для сачэння за людзьмі

ЕС увёў сектаральныя санкцыі супраць беларускіх уладаў. Дакумент апублікаваны. Сектаральныя санкцыі цалкам забараняюць імпарт нафтапрадуктаў з Беларусі, а таксама іх транзіт праз тэрыторыю ЕС.

Сярод іншых забаронаў:

▪️ Забарона імпарту і экспарту абсталявання і ПЗ для сачэння за людзьмі ў інтэрнэце і па тэлефоннай сувязі.

▪️ Забарона на доўгатэрміновае крэдытаванне дзяржкампаній і размяшчэнне каштоўных папер з пагашэннем больш за 3 месяцы.

▪️ Забарона на продаж і транзіт тытуню і тытунёвых вырабаў з ЕС пакупнікам з Беларусі або для выкарыстання ў Беларусі.

▪️ Забарона на перадачу або экспарт усіх тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння для ваеннага выкарыстання ў Беларусі.

▪️ Забараняецца прадастаўляць фінансаванне або фінансавую дапамогу для набыцця тэхналогій падвойнага прызначэння для ваеннага выкарыстання ў Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера