Знайсці
24.06.2021 / 09:35РусŁacБел

На літоўскай мяжы мігранты зладзілі бунт, памежнікі прымянілі слезацечны газ

На літоўскай мяжы ў Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў у Пабрадэ мігранты зладзілі бунт, памежнікі прымянілі слезацечны газ і двойчы стрэлілі ў паветра гумовымі кулямі.

Delfi.lt

Гэта здарылася вечарам 23 чэрвеня, абышлося без пацярпелых, піша Delfi.

Інцыдэнт адбыўся пасля затрымання двух іракцаў, якія няправільна назвалі свае звесткі, афармляючы дакументы на атрыманне статусу бежанца. З-за гэтага пачалося абурэнне сярод іх суайчыннікаў, яны патрабавалі вызваліць затрыманых.

Дырэктар цэнтра Аляксандр Кіслоў пацвердзіў, што «большасць удзельнікаў бунту — грамадзяне Ірака». Ён сказаў, што супрацоўнікі цэнтра былі гатовыя да магчымых беспарадкаў.

У цэнтры былі падрыхтаваныя каманды для кантролю такіх інцыдэнтаў. Цяпер выяўляюць, ізалююць і апытваюць магчымых завадатараў бунту. Прыкметы незадаволенасці праяўлялі і мігранты, якія пражываюць у інтэрнаце, але там сур'ёзных інцыдэнтаў не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930