Знайсці
23.06.2021 / 15:49РусŁacБел

Найвялікшае прадэмакратычнае выданне Ганконга Apple Daily вымушана спыніць працу

Кітайскія ўлады арыштавалі кіраўніцтва папулярнай газеты і заблакавалі рахункі выдання.

Газета Apple Daily і яе заснавальнік Джымі Лай сталі сімваламі прадэмаратычнага руху ў Ганконгу. Apple Daily была заснаваная 26 гадоў таму. На старонках газеты публікавалася інфармацыя пра дэмакратычны рух Ганконга, а таксама журналісцкія расследаванні ў дачыненні дзяржаўных асоб.

Джымі Лай, крытык пекінскага рэжыму, быў арыштаваны летась. Яго абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

На мінулым тыдні паліцыя правяла рэйд у рэдакцыі газеты. Пяць кіраўнікоў былі арыштаваныя: іх абвінавачваюць у змове з замежнымі сіламі, што пагражае нацыянальнай бяспецы, паведамляе The Guardian.

Абвінавачванні датычыліся дзясяткаў артыкулаў, якія, па словах паліцыі, заклікалі да замежных санкцый супраць урада Ганконга і Кітая. Усе рахункі выдання былі заблакаваныя.

Прадстаўнікі газеты паведамілі, што вымушаныя спыніць працу. «Мы дзякуем чытачам, журналістам, супрацоўнікам і рэкламадаўцам за іх пастаянную падтрымку на працягу апошніх 26 гадоў», - адзначаецца ў заяве Apple Daily.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера