Знайсці
23.06.2021 / 10:42РусŁacБел

У СК распавялі, у чым вінавацяць адміністратара тэлеграм-канала «Белыя халаты».

Завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да адміністратара тэлеграм-канала «Белыя халаты». 21-гадовага студэнта 4-га курса БДМУ затрымалі ў лістападзе.

Скрыншот СК

Па версіі следства, студэнт у жніўні 2020 года стварыў тэлеграм-канал «Белыя халаты».

«Мэтай рэсурсу з'яўлялася ўздзеянне на свядомасць і волю работнікаў аховы здароўя і медыцыны Рэспублікі Беларусь, а таксама навучэнцаў і выкладчыкаў медыцынскіх устаноў адукацыі краіны», — паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

«Пры гэтым свае злачынныя дзеянні фігурант здзяйсняў з карыслівых меркаванняў, абумоўленых імкненнем атрымаць матэрыяльную выгаду», зазначае СК.

Дзеянні кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 361 (распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ, з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт) КК РБ, гэта караецца зняволеннем да пяці гадоў.

Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930