Знайсці
22.06.2021 / 21:51РусŁacБел

Лукашэнка ў Брэсцкай крэпасці пра Захад: Вось ужо сапраўды гісторыя так нічому і не навучыла

Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня падчас цырымоніі ўскладання вянкоў у Брэсцкай крэпасці адзначыў, што тая летняя раніца 1941 г. стала мяжой паміж мірам і вайной, паведамляе БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што да пачатку ліпеня 1941-га «сябры і ворагі СССР варажылі, колькі яшчэ краіна пратрымаецца — два тыдні, тры ці месяц?». Па яго словах, берлінскія стратэгі ўжо запланавалі фашысцкі парад на Краснай плошчы ў Маскве, аднак нацысцкі бліцкрыг сарваўся ля сцен Брэсцкай крэпасці.

— На рэалізацыю каляровага бліцкрыгу былі кінутыя велізарныя фінансавыя рэсурсы. За апошні год мы выпрабавалі на сабе дзеянне самых сучасных тэхналогій гібрыднай вайны, — сказаў Лукашэнка.

Таксама ў выступе Лукашэнка закрануў тэмы уведзеных санкцый.

— Учора ўвялі эканамічныя санкцыі супраць нашых людзей і прадпрыемстваў. 22 чэрвеня, ноччу. Вось ужо сапраўды гісторыя так нічому і не навучыла. < … > Тое, што калектыўны Захад працягвае мроіць пра «кідок на ўсход», сусветнае панаванне і захоп багатых рэсурсаў, мы гэта выдатна бачым. Скажу тым, хто да гэтага часу не зразумеў. Зразумейце раз і назаўсёды: мы родную зямлю, незалежнасць і суверэнітэт нікому не аддамо, — заявіў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера