Знайсці
22.06.2021 / 13:10РусŁacБел

МЗС: 80 гадоў таму аб'яднаная Еўропа напала на Савецкі Саюз, а цяпер уводзіць санкцыі

МЗС Беларусі пракаментавала ўвядзенне новых санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска. У ведамстве назвалі здзекам заяву ЕС аб «новым сігнале падтрымкі народу Беларусі».

«На жаль, любому дыялогу і супрацоўніцтву нашы заходнія партнёры па-ранейшаму аддаюць перавагу толькі варожым дзеянням — санкцыям і ціску на суверэнную дзяржаву. На гэтым фоне адкрытым здзекам, насмешкай з логікі і здаровага сэнсу выглядае заява кіраўніцтва Еўрасаюза: «Сёння ЕС паслаў новы моцны сігнал падтрымкі народу Беларусі, увёўшы новыя абмежавальныя меры», — гаворыцца ў заяве МЗС.

«Упэўненыя, што працоўныя калектывы прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыі, а таксама іх сваякі, сем'і і іншыя беларусы правільна і дастойна ацэняць такую шчодрую «падтрымку» ЕС. Цяпер яшчэ больш відавочны адказ на традыцыйнае пытанне: «Што ЕС зрабіў для Беларусі?»

МЗС называе санкцыі абвяшчэннем эканамічнай вайны.

«Прыкра, што чарговая санкцыйная агрэсія развязана групай заходніх краін менавіта ў Дзень памяці і смутку, калі 80 гадоў таму «аб'яднаная Еўропа» на чале з гітлераўскай Нямеччынай напала на Савецкі Саюз, — падкрэслівае беларускае замежнапалітычнае ведамства. — У XXI стагоддзі беларускі народ зноў стаў палігонам для незадаволеных амбіцый да супрэматыі еўрапейскіх палітыкаў. Інакш такія безразважныя ўчынкі складана растлумачыць».

«Беларуская дзяржава ў стане і зробіць усё магчымае для абароны сваіх грамадзян і суб'ектаў гаспадарання. Санкцыі і рэстрыкцыі не будуць мець жаданага іх заказчыкамі эфекту.

Меры ў адказ, якія ЕС змушае нас прыняць, сапраўды гэтак жа негатыўна могуць адбіцца на сферах нашага ўзаемадзеяння і, у канчатковым выніку, на інтарэсах грамадзян і кампаній краін Захаду, што распачалі недружалюбныя крокі ў адносінах да нашай дзяржавы.

У выніку Еўрасаюз наўмысна раскручвае санкцыйную спіраль, выбірацца з якой усім бакам усё складаней і складаней. Такі падыход не пакідае ні часу, ні прасторы для пошуку «вокнаў магчымасцяў» па выхадзе з сітуацыі, якая склалася ў адносінах Беларусі з ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай. Заклікаем усе краіны і еўраструктуры, якія бягуць навыперадкі па «сцежцы санкцыйных войнаў», прыслухацца да голасу розуму і падумаць пра будучыню», — гаворыцца ў заяве МЗС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера