Знайсці
22.06.2021 / 12:25РусŁacБел

Заўтра ў Мінску да +34°С, у Гомелі +36°С. Белгідрамет абвясціў чырвоны ўзровень на тры дні

Наступныя дні будзе вельмі спякотна. Абвешчаны чырвоны (максімальны) ўзровень небяспекі на 23—25 чэрвеня.

Фота Надзеі Бужан

Праўда, днём на большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі — кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы.

Ноччу +18..+23°С, днём +34°С. У Мінску будзе да +34°С, у Гомелі да +36°С, у Гродне да +32°С, у Брэсце да +33°С, у Віцебску — +34°С.

24 і 25 чэрвеня надвор'е ў краіне будзе вызначаць фактычна субтрапічная паветраная маса і франтальныя раздзелы, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Месцамі дажджы, навальніцы. Зноў жа да +34..+36°С. У Мінску да +33°С.

25 чэрвеня, у пятніцу, днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Па Гомельшчыне да +36°С.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930