Знайсці
22.06.2021 / 11:04РусŁacБел

БелТА: 80 гадоў таму менавіта «аб'яднаная Еўропа» развязала вайну

Пра гэта ў інтэрв'ю БелТА заявіў член Савета Рэспублікі, прарэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова Алег Дзячэнка.

БелТА

«22 чэрвеня 1941 года — сумная дата ў гісторыі беларускага народа. Вераломны напад гітлераўскай Германіі і яе сатэлітаў прывёў не толькі да татальнага разбурэння эканомікі нашай краіны. Супраць мірнага насельніцтва пачаўся вельмі жорсткі тэрор, які ўражвае сваімі маштабамі», — нагадаў Дзячэнка.

«На жаль, не ўсе ваенныя злачынцы атрымалі заслужанае пакаранне за свае ўчынкі. Многія з іх схаваліся на блізкім і далёкім Захадзе, дзе так званыя развітыя дэмакратыі пад рознымі надуманымі падставамі і звярнуўшыся да юрыдычнай казуістыкі ўзялі іх пад абарону», — лічыць Алег Дзячэнка.

Ён упэўнены, што сёння мы зноў сутыкнуліся з вераломствам і крывадушнасцю «калектыўнага Захаду».

«Звярніце ўвагу: як толькі Беларусь на афіцыйным узроўні заявіла аб падрыхтоўцы дакументаў для накіравання ў міжнародны трыбунал доказаў, дастатковых для афіцыйнага прызнання генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, на Захадзе пайшла цалкам прадказальная рэакцыя — інфармацыйна-псіхалагічная вайна і ўвядзенне эканамічных санкцый.

Але мы добра памятаем, што 80 гадоў таму менавіта «аб'яднаная Еўропа» таго часу на чале з нацысцкай Германіяй развязала татальную вайну супраць нашага народа.

Гісторыя паўтараецца, — кажа Дзячэнка. — Заходнія палітыкі сёння не любяць гэта ўспамінаць, таму заварушыліся і з падачы новых калабарацыяністаў спрабуюць змяніць парадак дня, развязаўшы чарговую гібрыдную вайну супраць народа Беларусі, прымяняючы эканамічныя санкцыі, блакіруючы авіязносіны і распаўсюджваючы дэзынфармацыю аб нашай краіне.

Мае месца спроба калектыўнага Захаду ўхіліцца ад адказнасці за развязванне генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пазбегнуць сур'ёзных кампенсацый сем'ям ахвяр беларускага халакосту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930