Знайсці
22.06.2021 / 08:05РусŁacБел

Кошт нафты Brent перавысіў $75 упершыню за два гады

У аўторак цана ф'ючарса нафты маркі Brent з пастаўкай у жніўні перавысіла $75 за бараль і нават складала $75,02, дадаўшы 0,16%, вынікае з інфармацыі Лонданскай біржы ICE.

Пазней кошт вярнуўся да значэння $74,9. Барэль нафты Brent упершыню каштуе больш за $75 з 25 красавіка 2019 года, да гэтага нафта пераадольвала гэты парог у кастрычніку 2018 года.

Як піша Bloomberg, цэны на нафту ў гэтым годзе выраслі на 40% на фоне аднаўлення пасля пандэміі каранавіруса ЗША, Кітая і Еўропы і, адпаведна, росту спажывання паліва.

Пры гэтым, адзначае агенцтва, вяртанне віруса ў некаторых частках Азіі кажа пра тое, што аднаўленне сусветнай эканомікі будзе нераўнамерным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930