Знайсці
22.06.2021 / 07:55РусŁacБел

На досвітку ў Брэсцкай крэпасці прайшоў мітынг-рэквіем у памяць аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны

У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» раніцай 22 чэрвеня прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны (80 гадоў).

Мітынг-рэквіем на плошчы Цырыманіялаў па традыцыі пачаўся а палове на чацвёртую раніцы — за паўгадзіны да таго моманту, як 22 чэрвеня 1941 года перадсвітальную цішыню над горадам разарваў гул снарадаў, піша БелТА.

У памяць аб загінулых у першыя хвіліны і гадзіны вайны былі спушчаны вянкі з запаленымі ад Вечнага агню свечкамі. Таксама былі выпушчаны белыя шары, а хвілінай маўчання і залпам са стрэльбаў удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць усіх тых, хто не вярнуўся з вайны.

«Сёння апоўдні Беларусь згуртуецца адзінай хвілінай маўчання. І мы ўспомнім усіх, хто загінуў у той страшнай вайне. У гэтай памяці — наша сіла. Сіла беларускага народа, які выстаяў, захаваў мір на сваёй зямлі, пабудаваў незалежную краіну», — сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.

Мітынг завяршыўся ўрачыстым маршам войскаў Брэсцкага гарнізона. Затым адбылася ваенна-гістарычная рэканструкцыя на Кобрынскім умацаванні крэпасці.

Фота БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930