Знайсці
20.06.2021 / 12:26РусŁacБел

У Арменіі праходзяць датэрміновыя выбары. Экс-прэзідэнт Качаран, якога падтрымлівае Расія, можа вярнуцца ва ўладу

Сёння, 20 чэрвеня, у Арменіі праходзіць галасаванне на датэрміновых парламенцкіх выбарах. Галасаванне пачалося а 8:00 па мясцовым часе і праходзіць на больш чым 2000 выбарчых участкаў па ўсёй краіне.

У выбарах удзельнічаюць 21 партыя і чатыры блокі.

Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Пашынян з'яўляецца кандыдатам у прэм'ер-міністры ад партыі «Грамадзянскі дагавор». Асноўным супернікам кіруючай партыі лічыцца блок «Аястан» («Арменія»), які ўзначальвае былы прэзідэнт Арменіі, прадстаўнік «карабахскага клана» Роберт Качаран, якога актыўна падтрымлівае Расія. Зараз Качаран працуе дырэктарам расійскай інвестыцыйнай групы АФК «Сістэма».

Датэрміновыя выбары праходзяць на фоне зацяжнога палітычнага крызісу ў краіне, абумоўленага расчараваннем пасля паражэння ў вайне за Карабах восенню 2020 года. На гэтых выбарах Расія можа ўзяць рэванш пасля рэвалюцыі 2018 года і прывесці да перамогі ў Арменіі прыхільнікаў прарасійскага курсу. Цяперашні прэм'ер Пашынян стараўся захаваць шматвектарную палітыку і падтрымліваць адносіны з еўрапейскімі краінамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930