Знайсці
19.06.2021 / 21:29РусŁacБел

Жонка Эрыксэна папрасіла не турбаваць футбаліста

Сабрына Квіст Енсэн, жонка футбаліста зборнай Даніі Крысціяна Эрыксэна, распавяла, як сябе адчувае гулец. Паводле яе слоў, лідару датчан, які перажыў спыненне сэрца, рэкамендавана спакойнае аднаўленне.

«Ён у парадку. Мы просім спакою».

Крысціян Эрыксэн страціў прытомнасць у канцы першага тайма матчу групавога этапу чэмпіянату Еўропы Данія — Фінляндыя. Хаўбек перажыў спыненне сэрца.

Футбаліст паспяхова перанёс аперацыю па ўстаноўцы кардыёстымулятара. Імплантаваны яму кардыявертар-дэфібрылятар служыць для ліквідацыі арытмій і прадухілення спынення сэрца. У пятніцу Эрыксэна выпісалі з шпіталя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930