Знайсці
19.06.2021 / 11:35РусŁacБел

Абраны новы прэзідэнт Ірана. Ён блізкі да аяталы Хаменеі

Старшыня Вярхоўнага суда Эбрахім Раісі перамог на выбарах прэзідэнта ў Іране. Імя новага кіраўніка дзяржавы назваў кіраўнік штаба па правядзенні выбараў Ісламскай Рэспублікі Джамаль Орф.

Wikimedia Commons

«28 мільёнаў 600 тысяч нашых суайчыннікаў узялі ўдзел у гэтых выбарах… Раісі набраў 17,8 мільёна галасоў», — заявіў Орф. Паводле яго слоў, гэтыя лічбы пакуль папярэднія, аднак ужо даюць магчымасць гаварыць пра перамогу Раісі, піша ТАСС.

Вядома, што сакратар Рады па мэтазгоднасці рашэнняў Махсэн Разаі набраў больш за 3,3 мільёна галасоў, былы кіраўнік Цэнтрабанка Ірана Абдальнасер Хемаці — 2,4 мільёна галасоў, намеснік старшыні Меджліса Хасейн Амір Казізадэ Хашэмі — больш за 1 мільён галасоў.

Афіцыйныя вынікі выбараў будуць абвешчаныя на працягу дня, удакладніў Орф. Пры гэтым усё супернікі ўжо павіншавалі Раісі з перамогай.

Прэзідэнцкія выбары прайшлі 18 чэрвеня. Усяго да іх былі дапушчаныя сем кандыдатаў з 592, што падалі заяўкі.

Як піша BBC, Раісі вядомы сваёй антызаходняй рыторыкай і лічыцца блізкім да Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі.

Аятале 82 гады, і многія прадказваюць яму ў пераемнікі менавіта Раісі. Ён на 20 з лішкам гадоў маладзейшы, і да прызначэння Вярхоўным суддзёй у 2019 годзе займаў пасады генпракурора і намесніка Вярхоўнага суддзі.

Раісі ў 1988 годзе быў адным з чатырох суддзяў, якія засядалі ў так званых «камісіях смерці» і адправілі на пакаранне дзясяткі тысяч чалавек. У 2017 годзе ён ужо ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але прайграў Хасану Раўхані.

Два гады таму ЗША дадалі Раісі ў санкцыйны спіс.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930