Знайсці
18.06.2021 / 22:59РусŁacБел

«Гэта фэйк». Галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» паразважаў аб свабодзе слова ў заходнім свеце

Заходняя свабода слова — гэта навязаны нам фэйк для магчымасці ціснуць на Беларусь. Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Дзмітрый Жук у эфіры БТ.

«Гэтая сітуацыя з Пратасевічам, з паводзінамі журналіста BBC (тэлекарпарацыя, якая, дарэчы, існуе на падаткі брытанцаў), паводзіны шэрагу паслоў заходніх краін сведчаць пра што? Свабода слова і свабода прэсы ў заходнім свеце — гэта фэйк, які нам навязаны для таго, каб прымаць да нас нейкія карныя меры», — падкрэсліў Дзмітрый Жук.

На ягоную думку, незалежнасць і непрадузятасць следства на Захадзе — гэта таксама фэйк.

«Яны не хочуць чуць, не хочуць бачыць, развярнуліся і пайшлі. Праўда іх не цікавіць. Зрэшты, і не цікавіла ніколі», — перакананы Жук.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера