Знайсці
18.06.2021 / 17:46РусŁacБел

За майкі і званочак. Гаспадыню крамы «Адметнасць» асудзілі на 2000 рублёў штрафу

Гаспадыню крамы «Адметнасць» Вольгу Верамеенка судзілі ў будынку РАУС 18 чэрвеня за «пікетаванне». Рэчавымі доказамі палічылі футболкі з выявай «Пагоні», званочак, банер. Раней Вольга правяла трое сутак у ізалятары, пакуль яе не адпусцілі да суда. Пасля гэтага ў яе здарыўся гіпертанічны крыз — Вольгу накіравалі ў бальніцу, піша Hrodna.life.

Тры футболкі з выявай Кастуся Каліноўскага Вользе вярнулі. Рэчы, прызнаныя доказамі, па рашэнні суда знішчаць. Агулам міліцыянты забралі тавар на суму 3000 рублёў.

Судзіла Вольгу суддзя з суда Ленінскага раёна Алена Пятрова. Яна ўвайшла ў будынак праз чорны ўваход. Сведкам па справе праходзіў супрацоўнік РАУС Вадзім Налівайка. У справе ўдзельнічаў супрацоўнік РАУС Андрэй Пігульскі. У выніку Вольгу асудзілі на 70 базавых велічынь (2030 рублёў) па арт.24.23 КаАП. Вольга будзе абскарджваць рашэнне суда.

Выязное судовае пасяджэнне прайшло ў будынку Ленінскага РАУС на вул. Дубко, 5. Менавіта туды выклікалі па смс Вольгу. З ёй у РАУС прыйшлі каля 20 чалавек. Іх прапусцілі, але пазней на пасяджэнне выклікалі толькі Вольгу Верамеенка і яе адваката. Супрацоўніца міліцыі ігнаравала пытанні ад наведвальнікаў, якія жадалі трапіць на працэс. «Мне сказалі паклікаць толькі Верамеенка».

 — Гэта значыць, гэта закрытае судовае пасяджэнне?

 — Вы можаце растлумачыць, чаму мы не можам патрапіць на працэс? Вы адкажаце на пытанне?

Пазней іншы супрацоўнік сказаў, што гэта пытанне вырашае кіраўніцтва. Праз некалькі хвілін ён выйшаў і перадаў, што раз пасяджэнне пачалося, на яго ўжо не патрапіць. «Так атрымалася», — сказаў міліцыянт.

«З прычыны таго, што ў нас рэжымны аб’ект, эпідэміялагічная абстаноўка, просьба вялікай колькасцю не знаходзіцца. Альбо растусуйцеся, альбо на вуліцу», — таксама папрасіў ён.

Хто менавіта з кіраўніцтва гэта перадаў, міліцыянт не сказаў: «Хто на провадзе быў, мне не прадставіліся. Па голасе я не вызначаю».

Чаму Вольгу судзілі ў РАУС, а не ў судзе, ёй з адвакатам не патлумачылі.

Вольгу Верамеенка затрымалі 3 чэрвеня і пакінулі на трое сутак у ізалятары. У краме «Адметнасць», дзе прадаецца ў тым ліку нацыянальная сімволіка, правялі агляд. Пры гэтым супрацоўнікі АМАП зайшлі ў рэдакцыю Hrodna.life, якая суседнічае з «Адметнасцю», і не дазвалялі супрацоўнікам выходзіць і карыстацца сродкамі сувязі.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930