Знайсці
18.06.2021 / 13:12РусŁacБел

Славакія перастане вакцынаваць «Спутнікам V». Зусім нізкі попыт

Славакія закрые праграму вакцынацыі супраць каранавіруса расійскім прэпаратам «Спутнік V», бо ахвотных прышчапіцца гэтай вакцынай аказалася не так шмат, як чакалася.

Wikimedia Commons

Пра гэта паведаміў партал Novinky.cz са спасылкай на міністра аховы здароўя Уладзіміра Ленгварскага.

Усяго на прышчэпку расійскай вакцынай запісаліся каля 10 тыс. чалавек, а ўлады краіны закупілі 200 тысяч доз (для вакцынацыі 100 тыс. чалавек). Цяпер першую дозу чакаюць 5,8 тыс. грамадзян краіны.

Магчыма, краіна будзе прадаваць або перадаваць лішак доз вакцыны іншым краінам.

Па стане на 17 чэрвеня ў Славакію было дастаўлена амаль 4 млн доз вакцын супраць COVID-19, у тым ліку 2,3 млн —Pfizer/BioNTech, 910,2 тыс. — AstraZeneca, 386,4 тыс. — Modernа, 102,4 тыс — Johnson&Johnson.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930