Знайсці
18.06.2021 / 13:07РусŁacБел

Кіраўніком Ленінскага раёна Мінска стаў міліцыянер з «чорнага спіса»

Раней ён казаў, што ў пратэстах удзельнічае максімум 40 тысяч чалавек.

Звычайна кіраўнікамі раённай вертыкалі ставяць чыноўнікаў, будаўнікоў, прадстаўнікоў ЖКГ, але цяпер прыйшла чарга і сілавікоў.

Новым кіраўніком Ленінскага раёна Мінска стаў палкоўнік Раман Мельнік, які да гэтага быў начальнікам упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС. На сваёй апошняй пасадзе Мельнік адпрацаваў больш за дзесяць гадоў.

Пасля выбараў Раман Мельнік сустракаўся са студэнтамі БДУІРа. Там ён зачытваў моладзі вытрымкі з закона аб масавых мерапрыемствах. У прыватнасці, Мельнік сказаў, што ў пратэстах лета-восені ўдзельнічала максімум 40 тысяч чалавек. Пасля гэтага многія студэнты ўсталі са сваіх месцаў і сышлі.

Пасля выбараў Мельнік трапіў у спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930