Знайсці
18.06.2021 / 12:17РусŁacБел

У хэдлайнера «Славянскага базару» два склады і розныя салісты, якія змагаюцца за брэнд. Хто гэта?

Шмат хто з расійскіх ды ўкраінскіх зорак адмовіліся выступаць на «Славянскім базары». А вось французскі гурт Ottawan, якога Белтэлерадыёкампанія называе хэдлайнерамі фестывалю, вырашыў прыехаць у Віцебск. Хто гэта?

Патрык Пат Жан-Батыст з партнёркай па сцэне

Ottawan — французскі дыска-гурт, што быў папулярны ў пачатку 1980-х.

Гурт з’явіўся ў 1979-м. Яго галоўная зорка — Патрык Пат Жан-Батыст, які нарадзіўся ў Гвадэлупе.

Пат працаваў у кампаніі Air France, а ў вольны час спяваў у барах, дзе яго заўважыў прадзюсар.

Разам з ім у гурце працавала спявачка і танцоўшчыца Анэт Эльтыс.

За першыя гады гурт выпусціў некалькі гучных песеснь, якія трапілі ў хіт-парады, напрыклад: «D.I.S.C.O.», «You’re OK» і «Hands Up (Give Me Your Heart)».

Частка песняў выпускалася адначасова па-французску і па-англійску. У апошнім выпадку даводзілася спяваць пад фанаграму.

У 1982-м гурт распаўся. Патрык і Анэт сышлі ад прадзюсаў і стварылі гурт Pam'n'Pat, але ён не меў такой папулярнасці.

У 1984-м прадзюсары запрасілі ў гурт спевакоў Esther і Robert, якія выступаюць пад брэндам «Ottawan» і спяваюць яго песні.

Пат таксама імкнецца выкарыстоўваць брэнд, хоць прадзюсары падкрэсліваюць, што ён не мае на тое права і парушае закон.

У сваю чаргу на альтэрнатыўным сайце гурта ўскосна пацвярджаецца факт забароны. Але сцвярджаецца, што прадзюсары ўжо не цікавяцца жыццём гурта. І правы на Ottawan маюць не толькі яны, але і заснавальнікі.

Пат змяніў ужо некалькі партнёрак. Пэўны час у гурце нават спявала яго стрыечная сястра. Некалькі разоў на сцэну выходзіла і дачка.

Жан-Батыст актыўна працуе на постсавецкай прасторы, на яго сайце ёсць нават рускамоўная версія. Таму, хутчэй за ўсё, менавіта яго версія гурта будзе выступаць у Віцебску.

«Наша Ніва» напісала абодвум калектывам, ды так і не атрымала адказу.

Зрэшты, абодва Ottawan пераважна спяваюць хіты, напісаныя за два гады працы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930