Знайсці
17.06.2021 / 14:55РусŁacБел

На Ваўпшасава ў Мінску сутыкнуліся два тралейбусы

На вуліцы Ваўпшасава ў Мінску сутыкнуліся два тралейбусы. Здарэнне адбылося прыкладна перад 14:00.

Onliner паведаміў, што пацярпелі дзве дзяўчыны. У астатніх парэзы шклом і ўдары: «Тралейбус страціў «рогі» на спуску, кіроўца выйшаў папраўляць — і ўсё».

Пазней ЛАІ паведаміла падрабязнасці інцыдэнту. Здарэнне адбылося прыкладна ў 14.00. У аднаго з тралейбусаў сарваліся дугі. Кіроўца выйшаў з кабіны, каб ліквідаваць праблему, і ў гэты момант тралейбус пакаціўся. Ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з яшчэ адным тралейбусам.

«У выніку ДТЗ пацярпелі пасажыры абодвух транспартных сродкаў. На дадзены момант іх колькасць удакладняецца», — паведамілі ў ДАІ.

Фота Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера