Знайсці
17.06.2021 / 14:44РусŁacБел

МЗС Літвы: Новы блок санкцый ЕС супраць Мінска плануецца зацвердзіць на наступным тыдні

Пра гэта ў чацвер заявіў журналістам кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, піша ТАСС.

«Чацвёрты пакет, аб неабходнасці прыняцця якога мы нямала казалі раней, будзе зацверджаны, хутчэй за ўсё, на наступным тыдні на пасяджэнні ў Люксембургу кіраўнікоў МЗС краін ЕС», — сказаў ён.

Гэты пакет уключыць блакаванне рахункаў і забарону на ўезд каля 80 беларускім чыноўнікам і сілавікам, а таксама забароніць еўрапейскаму бізнэсу кантакты з сямю юрыдычнымі асобамі. Пайменна санкцыйны спіс пакуль не абвешчаны.

«Пакуль гэта закрытая інфармацыя», — адзначыў кіраўнік літоўскага замежнапалітычнага ведамства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930