Знайсці
17.06.2021 / 13:04РусŁacБел

Пяскоў назваў умовы выдачы Навальнага ЗША

Расія зможа перадаць ЗША Аляксея Навальнага толькі ў тым выпадку, калі высветліцца, што ў яго ёсць амерыканскае грамадзянства і ён працуе на спецслужбы.

ТАСС

Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у эфіры «Эха Масквы», піша РБК.

«Калі раптам пацвердзіцца амерыканцамі афіцыйна, што ён грамадзянін Злучаных Штатаў і працуе на спецслужбы. Па-іншаму ніяк», — сказаў Пяскоў.

Пяскоў адзначыў, што пытанне Навальнага ўздымалася падчас размовы ў вузкім складзе на ўчорашнім саміце Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна ў Жэневе.

«Размова пра Навальнага прайшла ў дзяжурным ключы. Тэма сапраўды закраналася, яна была пазначаная прэзідэнтам ЗША. І следам быў адказ ад прэзідэнта Расіі. І, як вы разумееце, даслоўна вузкі склад ніколі не пераказваецца», — дадаў прэс-сакратар.

Ён таксама адзначыў, што падчас сустрэчы магчымасць выдачы або абмену Навальнага ЗША не абмяркоўвалася. У той жа час абмен зняволенымі асобамі прэзідэнты закраналі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера