Знайсці
17.06.2021 / 10:53РусŁacБел

«Гэта тое самае месца, дзе наўрад ці трэба спрабаваць зблізіць пазіцыі — гэта немагчыма». Пяскоў заявіў пра разыходжанне пазіцый па Беларусі ў Пуціна і Байдэна

Масква і Вашынгтон разыходзяцца ў пазіцыях па Беларусі, канстатаваў Дзмітрый Пяскоў па выніках сустрэчы лідараў дзвюх краін, якая адбылася ў сераду ў Жэневе, піша ТАСС.

kremlin.ru

«Беларусь не адносіцца да ліку прыярытэтаў, якія стаялі на парадку дня [учорашняга саміту РФ-ЗША ў Жэневе]. А тэма Беларусі сапраўды была агучаная амерыканскім бокам, агучаная была ва ўсім добра вядомым ключы — мы ўсе ведаем пазіцыю амерыканцаў.

Ёсць і праблематыка самалёта [Ryanair, пасаджанага ў Менску]. Яны лічаць гэта недапушчальным, і так далей, і да таго падобнае, парушэннем за ўсё і ўся. На гэта ў нас ёсць свая пазіцыя — што ў нас ёсць інфармацыя, атрыманая з першакрыніцы, ад прэзідэнта Беларусі. Прэзідэнту Пуціну не з рукі не давяраць свайму беларускаму калегу.

Было канстатавана, што гэта тое самае месца, дзе, напэўна, наўрад ці трэба спрабаваць зблізіць пазіцыі — гэта немагчыма»

«He didn't disagree». Байдэн расказаў, што абмеркаваў з Пуціным Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930