Знайсці
17.06.2021 / 09:36РусŁacБел

ICAO апублікуе прамежкавую справаздачу наконт пасадкі самалёта Ryanair 23 чэрвеня

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) працягвае збіраць і апрацоўваць звесткі наконт перахопу самалёта Ryanair Афіны — Вільня. Прамежкавую справаздачу ICAO апублікуе 23 чэрвеня.

Выніковы даклад Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі пра сітуацыю з пасадкай авіялайнера кампаніі Ryanair у Мінску будзе прадстаўлены пасля 13 верасня — падчас наступнай сесіі савета арганізацыі.

Адзначаецца, што ICAO працягвае збіраць і апрацоўваць звесткі аб перахопе пасажырскага борта.

«Некаторыя папярэднія звесткі ўжо прадастаўленыя Беларуссю і Польшчай, інфармацыя запытаная ў Грэцыі, Ірландыі, Літвы і Швейцарыі», — пазначана ў заяве.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера