Знайсці
17.06.2021 / 08:28РусŁacБел

Літва можа паставіць агароджу ўздоўж беларускай мяжы

Гэта звязана з ростам нелегальнай міграцыі, перадае словы міністра Агне Білатайце выданне DELFI, піша Tut.by.

Паводле яе слоў, па гэтым пытанні праводзіцца тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, і такі плот можа каштаваць каля 15 мільёнаў еўра.

«Акрамя таго, у дадатак да агароджы павінны быць інтэграваныя элементы насценнага відэаназірання — камеры, датчыкі і г. д. Кошт кіламетра такой комплекснай сістэмы памежнага кантролю складае каля 130 тысяч еўра», — дадала яна.

Ад пачатку 2021 года літоўскія памежнікі затрымалі ўжо 387 замежнікаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі. Гэты паказчык амаль у пяць разоў вышэйшы, чым за ўвесь мінулы год. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера