Знайсці
16.06.2021 / 16:30РусŁacБел

Улады Францыі вырашылі адмяніць каменданцкую гадзіну і нашэнне масак на вуліцы

Улады Францыі прынялі рашэнне змякчыць абмежаванні, якія былі ўведзеныя на фоне распаўсюджвання каранавіруса COVID-19. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Жан Кастэкс, паведамляе Le Parisien.

«Гэта нармальна, што мы карэктуем нашы меры і некаторыя элементы нашага календара, захоўваючы пры гэтым высокі ўзровень пільнасці ў найбліжэйшыя тыдні», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, Рада абароны і нацыянальнай бяспекі вырашыла адмяніць нашэнне масак на вуліцы.

«Нашэнне масак на адкрытым паветры больш не будзе абавязковым, за выключэннем асаблівых выпадкаў — пры зборы груп у людных месцах, у чэргах або на рынках, або на трыбунах стадыёнаў», — паведаміў прэм'ер, удакладніўшы, што гэта паслабленне пачне дзейнічаць з 17 чэрвеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера